Баявая разведвальная машына

Баявая разведвальная машына (БРМ) — гусенічная або колавая, браніраваная або небраніраваная машына (аднак звычайна пад БРМ маюць на ўвазе ўсё ж браніраваныя машыны), асноўнай задачай/адной з асноўных задач якой з’яўляецца вядзенне блізкай і глыбокай тактычнай разведкі боем (сілавой разведкі). Акрамя таго, у задачы БРМ уваходзіць нясенне непасрэднай, баявой, паходнай і вартавой аховы войскаў, а таксама барацьба з разведвальнымі і разведвальна-дыверсійнымі групамі праціўніка.

Апісанне правіць

Цяжкаўзброенная (з гарматамі калібра 75 мм і больш) БРМ у дадатак да сваіх звычайных задач прыцягваюцца таксама для агнявой падтрымкі пяхоты, а пры спрыяльных абставінах (ці наадварот — у крытычнай сітуацыі) могуць быць выкарыстаны замест танкаў.

БРМ звычайна ўваходзяць у склад разведвальных падраздзяленняў батальёнаў, палкоў, брыгад, дывізій і армейскіх карпусоў сухапутных войскаў, берагавых войскаў/войскаў берагавой абароны і марской пяхоты. Вышэйшай тактычнай адзінкай, укамплектаванай толькі БРМ, звычайна з’яўляецца рота/эскадрон.

У якасці БРМ выкарыстоўваюцца як машыны спецыяльнай распрацоўкі (часта такія БРМ таксама класіфікуюць, як бронеаўтамабілі або БМТВ), так і распрацаваныя на базе стандартных БМП (напрыклад БРМ-3К «Рысь», якая ўяўляе сабой мадыфікацыю БМП-3).

Ва ўзброеных сілах дзяржаў на тэрыторыі былога СССР колавыя БРМ спецыяльнай распрацоўкі традыцыйна называюць БРДМ (напрыклад БРДМ-2).

Яшчэ адной разнавіднасцю БРМ з’яўляюцца браняваныя разведвальна-дыверсійныя машыны (зрэшты, пакуль адзінай машынай, класіфікаваны такім чынам, з’яўляецца беларуская БРДМ 2Т «Сталкер»)[1].

Абсталяванне правіць

Сучасныя БРМ служаць у якасці шасі для разнастайнага абсталявання. БРМ абсталёўваюцца цеплавізарамі, сродкамі РЛС-разведкі і малымі беспілотнікамі. Таксама могуць прымяняцца відэакамеры высокага дазволу, акустычныя сродкі. Разам усё гэта абсталяванне звязвае бартавая інфармацыйна-кіруючая сістэма (БІКС)[2][3].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Бронетанковое вооружение и техника. Москва, «Военный парад», 2005, с. 53 (Бронированная разведывательно-диверсионная машина БМ 2Т «Сталкер»)
  2. «ОПК» разработала мобильный комплекс разведки и управления на базе «Тигра» (руск.). ОПК (14 марта 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2016. Праверана 4 сакавіка 2017.
  3. «Осмысление» служебно-боевая разведывательная машина (руск.)(недаступная спасылка). огнестрельное оружие России. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2017. Праверана 4 сакавіка 2017.

Літаратура правіць

  • Боевые машины разведки // Энциклопедия для детей / под ред. М. Д. Аксёновой. — 1-е изд. — М.: Аванта+, 1999. — Т. 14. Техника. — С. 539—540. — 688 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-5-98986-014-2.

Спасылкі правіць