Мабільны браняваны транспартны сродак «Кайман» — беларуская браняваная разведвальна-дазорная машына. Распрацавана ў 2015 годзе за 4 месяцы на 140-м рамонтным заводзе ў горадзе Барысаве пад кіраўніцтвам галоўнага канструктара завода — Вольгі Пятровай. Падмуркам для распрацоўкі паслужылі савецкія машыны БРДМ-2 і БТР-60. Пасылам для стварэння бронемашыны паслужыла ўказанне Прэзідэнта Беларусі стварыць сучасны баявы транспартны сродак. Новаствораны аўтамабіль атрымаў пазначэнне МБТС — «мабільны браняваны транспартны сродак» і імя ўласнае — «Кайман».

Кайман (МБТС)
Предсерийный "Кайман".jpg
Кайман
Тып браняваная разведвальна-дазорная машына
Баявая маса, т 7
Экіпаж, чал. 6
Гісторыя
Распрацоўнік 140-ы рамонтны завод
Вытворца Беларусь 140-ы рамонтны завод
Гады распрацоўкі 2015
Гады вытворчасці з 2016
Гады эксплуатацыі з 2016
Асноўныя аператары Беларусь Кот-д’Івуар
Рухомасць
Тып рухавіка
Колавая формула 4х4
Тып падвескі незалежная тарсіённая

ГісторыяПравіць

Распрацоўка з нуля заняла тры гады[2]. Бранемашына была распрацавана на 140-м рамонтным заводзе ў горадзе Барысаў пад кіраўніцтвам галоўнага канструктара завода Вольгі Пятровай ў адпаведнасці з указаннем прэзідэнта Беларусі А. Р. Лукашэнка[3] і ўпершыню прадстаўлена ў 2015 годзе[4].

Прапануецца для ўзброеных сілаў краіны і на экспарт[4].

2 мая 2017 года дырэктар 140-га рамонтнага завода А. Чурякоў паведаміў у інтэрв‚ю, што заводам ўжо пабудаваныя пяць бронемашын, якія прайшлі выпрабаванні ў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе ў Брэсце і ў 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе ў Віцебску, атрымалі станоўчыя водгукі, аднак на ўзбраенне машына яшчэ не прынята[3].

У жніўні 2018 МБТС «Кайман» удзельнічаў у ваенным парадзе ў Кот-д'Івуары[5].

АпісаннеПравіць

Кайман на 67 % складаецца з беларускіх складнікаў.[2]

РухомасцьПравіць

Кайман мае чатырохтактавы з турбанаддзіманнем, вадкаснага астуджэння, з вертыкальным, радным месцаваннем цыліндраў і наўпростым упырскам паліва дызельны рухавік Д-245[6] вытворчасці Мінскага маторнага завода з электроннай сістэмай кіравання падачай паліва і пяціступеньчатай трансмісіяй. Тарсіённая падвеска незалежная, масты і колавыя рэдуктары ад БТР-60. Аўтамабіль атрымаў пяціхуткасную механічную каробку перадач. Маецца падпампоўка шын.[2]

Машына здольная перавозіць 6 чалавек экіпажа. Запас ходу па шашы складае 1000 кіламетраў, хуткасць па шашы — да 110 км/г. Водны рухавік дазваляе машыне разганяцца да 8 км/г на вадзе. Кайман здольны пераадольваць водныя перашкоды дзякуючы новым вадзяным рухавікам уласнай распрацоўкі з дзвюма вяслярнымі шрубамі па бартах. Вага складае 7 тон. Дно — V-вобразнае і ўзмоцнена бранёй.[2]

УзбраеннеПравіць

У якасці ўзбраення можа адвольна ўсталёўвацца на паваротны пагон кулямёт, станковы гранатамёт.[7][8]

АбароненасцьПравіць

Браня, выкананая па пятым класе абароны, трымае бранябойна-запальныя кулі, выпушчаныя са снайперскай вінтоўкі СВД. Камеры ўсталяваны спераду і ззаду.[2]

МадыфікацыіПравіць

«Кайман-КАС»Правіць

 
«Кайман-КАС»

Комплекс сувязі на базе Кайман. Сумесна распрацаваны 140-м рамонтным заводам і ААТ «Агат». Упершыню паказаны на выставе MILEX-2019[9].

Абсталяваны комплексам радыёстанцый «Клён» DMR, які прызначаны для арганізацыі радыёсувязі ў дыяпазоне частот 146-174 Мгц і 380-470 МГц[10].

60.03 "Кайман-ОР"Правіць

У 2020 годзе быў створаны грамадзянскі варыянт машыны «Кайман-ОР» (руск.: Охотник-рыбак). Галоўнае адрозненне ад баявой машыны — адсутнасць браніравання: корпус вырабляецца са звычайнай сталі[11].

На ўзбраенніПравіць

Беларусь
Кот-д’Івуар

Зноскі

  1. Рухавікі - ПА «Мінскі маторны завод» | Дызельныя рухавікі
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Хищник из Борисова: тест новейшего белорусского броневика, сконструированного девушкой Tut.by
  3. 3,0 3,1 РЕПОРТАЖ: Машина, которой не нужны дороги. "Кайманы" поступают на вооружение белорусской армии — Белта
  4. 4,0 4,1 подполковник запаса Николай Макаревич. Завод, умеющий всё // «Во славу Родины», № 133 от 21 июля 2015
  5. 5,0 5,1 5,2 [1]
  6. Агляд характарыстык дызельнага рухавіка ММЗ Д245 — Аўто-Сакавік
  7. Беларускі бранявік «Кайман» не саступіць расійскаму «Тыгру» — Наша Ніва
  8. Завод, што ўмее ўсё | У славу Радзімы — Свежы выпуск
  9. Это оружие покажут впервые: раскрываем секреты MILEX-2019 (руск.) . tut.by (13 мая 2019). Праверана 30 красавіка 2020.
  10. Самые интересные бронеавтомобили MILEX-2019 (руск.) . tut.by (23 мая 2019). Праверана 30 красавіка 2020.
  11. В Борисове на основе боевой машины "Кайман" создали гражданский вездеход для охоты и рыбалки (руск.) . abw.by (28 красавіка 2020). Праверана 30 красавіка 2020.
  12. Новая техника поступила на вооружение витебских десантников // belta.by (руск.) 

Гл. таксамаПравіць