БРДМ-2
БРДМ-2 (руск.: Бронированная разведывательно-дозорная машина - 2) — савецкая баявая машына, з’яўляецца далейшым развіццём БРДМ-1. Серыйна выраблялася з 1963 па 1989 год Арзамаскім машынабудаўнічым заводам. БРДМ-2 мае невысокую абароненасць, браня абараняе ад куль стралковай зброі і аскепкаў. Галоўная асаблівасць машыны — вельмі высокая праходнасць. Акрамя асноўнага паўнапрываднага шасі з рэгулёўным ціскам у шынах, у сярэдняй частцы корпуса маюцца адмысловыя дадатковыя высоўныя колы, якія дазваляюць, у прыватнасці, пераадольваць значныя равы, траншэі. У наш час у той ці іншай ступені выкарыстоўваецца ў разведвальных падраздзяленнях больш за 50 краін.
Спасылкі
правіцьБРДМ-2 на Вікісховішчы |