Адкрыць галоўнае меню

Калібр — дыяметр канала ствала агнястрэльнай зброі.

Калібр гладкаствольнай зброіПравіць

Калібр гладкаствольнай зброі звычайна пазначаецца па старой брытанскай сістэме. Лічба, якая пазначае калібр ствала, паказвае колькі круглых куль можна адліць для гэтага ствала з аднаго фунта (456,3 г) свінцу. Адпаведна, чым большая лічба, якая абазначае калібр, тым меншы дыяметр канала ствала.

32-му калібру адпавядае дыяметр канала ствала 12,9 мм, 28-му — 14,0 мм, 24-му — 14,7 мм, 20-му — 15,9 мм, 16-му — 17,0 мм, 12-му — 18,4 мм, 10-му — 19,7 мм, 4-му — 26,5 мм.

Найбольш распаўсюджаны ў наш час калібр баявой і паляўнічай гладкаствольнай зброі — 12 калібр.

Калібр наразной зброіПравіць

Калібр наразной зброі вымяраецца паміж палямі нарэзаў (краіны былога СССР) ці паміж дном нарэзаў (НАТА). Пазначаецца або ў міліметрах (метрычная сістэма, найбольш распаўсюджана), або ў долях цалі (брытанская сістэма, выкарыстоўваецца ў асноўным у Вялікабрытаніі і ЗША).