«Скіф» — украінска-беларускі супрацьтанкавы ракетны комплекс, распрацаваны кіеўскім ДККБ «Луч» і мінскай кампаніяй ААТ «Пеленг».

СТРК «Скіф»

Ракета вырабляецца ў Кіеве на ДАХК «Арцём», прыбор навядзення «ПН-З» — у Мінску на ААТ «Пеленг».

У СТРК «Скіф» прыменена паўаўтаматычная сістэма навядзення па прамяні лазера. Выяўленне цэлі і навядзенне забяспечваецца з дапамогай аптычнага і інфрачырвонага прыцэлаў, што дазваляе весці стральбу ў складаных умовах надвор’я.

Асаблівасць СТРК — магчымасць навядзення ракеты на цэль з закрытых пазіцый і хованак. Іншая адметная рыса — траекторыя палёту ракеты, пасля пуску яна ляціць над лініяй візавання (на вышыні каля 10 м) і зніжаецца на ўзровень цэлі на канчатковым участку палёту. Лазерны прамень пры гэтым свеціць у хвост ракеты і толькі за долю секунды перад ударам перакладаецца на цэль.

Прыняты на ўзбраенне армій Саудаўскай Аравіі[1], Катара[2], Алжыра[3], Марока[4], М’янмы[5], Грузіі[6] і Азербайджана[7].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Украина поставила военной техники в СА на $24,2 млн - СМИ. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2018. Праверана 28 снежня 2018.
  2. Катар показал боевой модуль турецкой ASELSAN с украинскими ПТУР «Скиф» на 31 бронеавтомобиле. Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2018. Праверана 22 снежня 2018.
  3. Algerian army acquired the Skif ATGM from Ukraine
  4. Le Maroc teste de nouveaux missiles antichars Ukrainiens
  5. SIPRI Trade Register(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2011. Праверана 10 красавіка 2023.
  6. «экс-глава „Укрспецэкспорта“ Сергей Бондарчук выразил надежду, что ВТС с Грузией будет продолжено… С. Бондарчук также сообщил, что …в 2009 г. Украина поставила в Грузию пять БТР-70, запчасти к бронетранспортерам, боеприпасы к украинской разработке нового противотанкового комплекса „Скиф“»
    Посол Грузии: Военно-техническое сотрудничество между странами зависит от позиции Украины Архівавана 7 красавіка 2014. // РБК — Украина от 19 июня 2010
  7. «ВС Азербайджана приняли на вооружение несколько новых противотанковых систем вооружения, разработанных в течение последних трех лет с участием зарубежных компаний. В частности, переносной противотанковый комплекс „Скиф“»
    ВС Азербайджана усилили возможности по борьбе с танками Архівавана 13 красавіка 2014. // vpk.name

Спасылкі правіць