Юбілейны медаль «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

юбілейны медаль

Юбіле́йны меда́ль «75 год вызвале́ння Рэспу́блікі Белару́сь ад няме́цка-фашы́сцкіх захо́пнікаў» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 2 красавіка 2019 г.[1].

Юбілейны медаль «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
BLR Medal '75 years of the Liberation of the Republic of Belarus from the Nazi Invaders' ribbon.svg Апісанне ўзнагароды
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца

1. ветэраны Вялікай Айчыннай вайны;

2. былыя вязні фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны;

3. замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і непасрэдна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны;

4. ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, работнікі дзяржаўных органаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Падставы ўзнагароджання у гонар вызвалення терыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Дата заснавання 2 красавіка 2019
Статус уручаецца
Старэйшая Юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджваннеПравіць

Медаль прысуджаецца ў гонар вызвалення терыторыі Беларусі ад нямецкай акупацыі.

Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца[1]:

  • ветэраны Вялікай Айчыннай вайны;
  • былыя вязні фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны;
  • замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і непасрэдна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны;
  • ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, работнікі дзяржаўных органаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Паўторнае ўзнагароджанне юбілейным медалём не ажыццяўляецца. Дублікаты юбілейнага медаля і пасведчання да яго ўзамен згубленых не выдаюцца. Пры страце юбілейнага медаля дазваляецца нашэнне планкі ўстаноўленага ўзору.

АпісаннеПравіць

Юбілейны медаль «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» вырабляецца з латуні і мае форму круга з борцікам дыяметрам 33 мм. Усе элементы юбілейнага медаля рэльефныя[1].

Вонкавы бокПравіць

На вонкавым боку медаля ў цэнтры размешчана стылізаваная выява абеліска «Мінск — горад-герой». Справа ад абеліска — жаночая фігура з фанфарамі, злева — салют, на які адна пад другой накладзены лічбы «1944» і «2019». Паміж лічбамі — прамая лінія.

У верхняй частцы вонкавага боку па акружнасці размешчаны надпіс «ПОДЗВІГ НАРОДА НЕСМЯРОТНЫ», у ніжняй — восем нахіленых блокаў у выглядзе разыходзячыхся прамянёў, пад якімі — лесвіца з цецівой. На лесвіцу накладзена пяціканцовая гранёная зорка чырвонага колеру, ад якой разыходзяцца лаўровыя галіны[1].

Адваротны бокПравіць

На адваротным боку юбілейнага медаля ў цэнтры размешчаны надпіс «75 ГОД ВЫЗВАЛЕННЯ АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ» у шэсць радкоў. У верхняй частцы адваротнага боку па акружнасці — надпіс «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», у ніжняй па акружнасці — перавіты стужкай лаўровы вянок[1].

КалодкаПравіць

Юбілейны медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай вышытай стужкай шырынёй 24 мм з дзвюма аднолькавымі палоскамі. Левая палоска мае расфарбоўку ордэна Айчыннай вайны I ступені, правая — медаля «Партызану Айчыннай вайны» I ступені. На адваротным боку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання юбілейнага медаля да адзення[1].

Зноскі