Група савецкіх войск у Германіі

вайсковае фарміраванне

Група савецкіх войскаў у Германіі, ГСВГ (ням.: Gruppe der Sowjetischen Streitkräfte in Deutschland, GSSD) — кантынгент Узброеных Сіл СССР на тэрыторыі ГДР.

Група савецкіх войск у Германіі
ням.: Gruppe der Sowjetischen Streitkräfte in Deutschland, GSSD
англ.: Group of Soviet Forces in Germany, GSFG
Гады існавання 19451994
Краіна  СССР
 Расія
Падпарадкаванне Наркамат абароны СССР
Міністэрства абароны СССР
Міністэрства абароны
Уваходзіць у Узброеныя сілы СССР (1945—1992),
Аб’яднаныя Узброеныя Сілы Садружнасці Незалежных Дзяржаў (1992),
Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі (1992—1994)
Тып Group of Forces[d]
Складаецца з
Дыслакацыя

Гісторыя

правіць

Кантынгент утвораны 9 чэрвеня 1945 года як Група савецкіх акупацыйных войск у Германіі (ГСАВГ) для кантролю за выкананнем патрабаванняў Акта аб безагаворачнай капітуляцыі УС Германіі ў савецкай зоне акупацыі. Упраўленне, сфармаванае на базе палявога ўпраўлення 1-га Беларускага фронту, першапачаткова размяшчалася ў г. Патсдаме, а ў 1946 пераведзена ў г. Вюнсдорф. У 1949-м у сувязі з утварэннем ГДР ГСАВГ ператворана ў ГСВГ. У 1957 ахова дзяржаўнай мяжы перададзена пагранвойскам ГДР, а за групай захавана права кантролю праезду ў Заходні Берлін ваеннаслужачых ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і іншыя кантрольныя функцыі згодна з Патсдамскай дэкларацыяй[1].

У чэрвені 1989 года ГСВГ перайменавана ў Заходнюю групу войск.

У 1990 годзе кіраўнікамі СССР і ФРГ заключаны дагавор, які прадугледжваў, што ўсе савецкія войскі на тэрыторыі Германіі павінны былі пакінуць яе з канца 1990 па 1994 год. 31 жніўня 1994 вывад войск завершаны[2].

На перыяд 1980-х і пачатку 1990-х гадоў у ГДР знаходзіліся[3]:

Статус

правіць

Прававы статус савецкіх войск на тэрыторыі ГДР вызначаўся пагадненнем 1957 года.

Зноскі