Павел Іванавіч Батаў
Па́вел Іва́навіч Ба́таў (руск.: Па́вел Ива́нович Ба́тов; 20 мая (1 чэрвеня) 1897, в. Філісава, Яраслаўская вобласць — 19 красавіка 1985, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал арміі[2], дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1—5 скліканняў.
Павел Іванавіч Батаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 1985[1] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Расійская імперыя РСФСР СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Гады службы | 1915—1985 |
Званне | |
Камандаваў | 3-я армія, 65-я армія, Прыбалтыйская ваенная акруга |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна Грамадзянская вайна ў Іспаніі Савецка-фінляндская вайна (1939—1940), Вялікая Айчынная вайна: Сталінградская бітва, Курская бітва, Усходне-Памеранская аперацыя, шматлікія іншыя |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
П. І. Батаў — удзельнік грамадзянскай вайны, член КПСС з 1929 года. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне ў Іспаніі. У Вялікую Айчынную вайну быў намеснікам камандуючага і камандуючым арміі. Арміі, якімі кіраваў Батаў, адзначыліся ў баях за Сталінград, пры вызваленні Беларусі, Украіны і інш. Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі СССР.
Пасля вайны — камандуючы войскамі Прыкарпацкай, затым — Прыбалтыйскай ваеннай акругі. Восем раз узнагароджаны ордэнам Леніна.
Біяграфія
правіцьПавел Іванавіч Батаў нарадзіўся 20 мая (1 чэрвеня) 1897 ў вёсцы Філісава, Рыбінскага павета Яраслаўскай губерні ў беднай сялянскай сям'і. Рускі. Скончыў 2 класа сельскай школы. У 13 гадоў з-за крайняй беднасці сям'і з'ехаў у Пецярбург, дзе наняўся на працу ў гандлёвы дом братоў Лявонавых. 5 гадоў працаваў грузчыкам і разносчыкам пакупак-заказаў па кватэрах заможных гараджан. Нягледзячы на цяжкія ўмовы працы, экстэрнам здаў экзамены за шэсць класаў і планаваў працягваць вучобу.
У арміі з 1916[2]. У чырвонай арміі з 1918[2]. Удзельнік 1-й Міравой і Грамадзянскіх войн, вайны ў Іспаніі 1936-39, вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939, савецка-фінскай вайны 1939-40[2].
Грамадзянская вайна ў Іспаніі
правіцьСа снежня 1936 па жнівень 1937 года пад псеўданімам Пабла Фрыц знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Іспаніі, дзе на баку рэспубліканцаў удзельнічаў у барацьбе з рэжымам Франка. Займаў пасаду ваеннага саветніка ў 12-й Інтэрнацыянальнай брыгадзе Матэ Залкі, затым дарадцай Тэруэльскага фронта. Падчас адной з рэкагнасцыровак П. І. Батаў цяжка паранены. Па вяртанні ў СССР быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонага Сцяга і прызначаны камандзірам 10-га стралковага корпуса. Са жніўня 1938 года камандзір 3-га стралковага корпуса. У гэтай пасадзе ўдзельнічаў у савецка-фінскай вайне 1939—1940 гг. і ў паходзе па вызваленні заходніх абласцей Беларусі і Украіны. З красавіка 1940 г. намеснік камандуючага войскамі Закаўказскай ваеннай акругі.
Вялікая Айчынная вайна
правіцьПадчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 камандзір спецыяльнага стралковага корпуса, намеснік камандуючага, камандуючы арміяй, памочнік камандуючага войскамі Бранскага фронту. З кастрычніка камандуючы 65-й арміяй, якая дзейнічала на Данскім, Сталінградскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м, 2-м Беларускіх франтах. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў[2].
У кастрычніку 1943 65-я армія фарсіравала Днепр у раёне Лоева, захапіла плацдарм, у 1943-44 вызваляла Рэчыцу, Мазыр, Бабруйск, Асіповічы, Слонім, у 1945 штурмавала Расток, Шчэцін, Гданьск і іншыя. Пасля вайны камандуючы арміяй, 1-й намеснік Галоўнакамандуючага Групай савецкіх войскаў у Германіі, камандуючы войскамі Прыкарпацкай, Прыбалтыйскай ваенных акруг, Паўднёвай групай войскаў[2].
З 1962 начальнік штаба Аб’яднаных узброеных сіл дзяржаў — удзельніц Варшаўскага Дагавора. З 1965 ваенны інспектар-дарадца Міністэрства абароны СССР. З 1970 старшыня Савецкага камітэта ветэранаў вайны. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1937-50, 1954-66[2].
Узнагароды
правіць- дзве «Залатыя Зоркі» Героя Савецкага Саюза
Ордэны
правіць- восем ордэнаў Леніна
- тры ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
- тры ордэны Суворава 1-й ступені
- Ордэн Кутузава 1-й ступені
- Ордэн Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені
- Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені
- Ордэн «Знак Пашаны»
Медалі
правіць- «За воінскую мужнасць. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
- «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- «За абарону Сталінграда»
- «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў»
- «За вызваленне Варшавы»
- юбілейныя медалі СССР
- Ганаровая зброя з залатой выявай Дзяржаўнага герба СССР
Ордэны і медалі замежных дзяржаў
правіць- Ордэн Брытанскай імперыі Камандорскі крыж
- ордэны Польшчы
- Віртуці Мілітары
- Ордэн Крыжа Грунвальда II ступені
- Камандорскі крыж
- Ордэн Адраджэння Польшчы
- Два ордэны Народнай рэспублікі Балгарыя II ступені
- Румынскі ордэн Тудара Уладзімірэску I класа
- Венгерскі ордэн Чырвонага Сцяга
- Мангольскія ордэны
- Ордэн Сухэ-Батара
- Баявога Чырвонага Сцяга
- Ордэн Заслуг перад Айчынай у золаце (ГДР)
- 11 медалёў розных краін.
Павел Батаў — ганаровы грамадзянін Рыбінска (1972) і Яраслаўскай вобласці (1983), гарадоў Ноўгарад-Северскі, Лоеў, Рэчыца, Азёркі, Светлагорска[3], Гданьск і Шчэцін.
Памяць
правіцьБюст П. І. Батова, які павінен стаяць на Радзіме Героя, усталяваны ў г. Рыбінск.
Зноскі
- ↑ Pawel Batow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е ё Батов Павел Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 45. — 737 с.
- ↑ Раманцоў В. Ці ведаеце ганаровых грамадзян горада і раёна.// Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. Мн., 2011. — с.125 ISBN 978—985-6906-52-0
Спасылкі
правіць- Батов Павел Иванович(недаступная спасылка) (руск.) // Вялікая савецкая энцыклапедыя