Ордэн Сухэ-Батара

Ордэн Сухэ-Батара (манг.: Сүхбаатарын одон) — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Манголіі.

Ордэн Сухэ-Батара
Сүхбаатарын одон
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва манг.: Сүхбаатарын одон
Краіна Сцяг Манголіі Манголія
Тып Ордэн
Дата заснавання 16 мая 1941
Статус Уручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 1700
Чарговасць узнагарод
Старэйшая ордэн Палярнай зоркі, Манголія[d]
Малодшая Ордэн Чырвонага Сцяга
Адпавядае Ордэн Леніна

Ордэн быў заснаваны 16 мая 1941 года ў гонар кіраўніка мангольскага вызваленчага руху і Народнай рэвалюцыі 1921 года Дамдзіна Сухэ-Батара, як аналаг савецкага ордэна Леніна.

Статут

правіць

Ордэнам Сухэ-Батара ўзнагароджваюцца як асобныя людзі, так і цэлыя калектывы — установы, прадпрыемствы, вайсковыя часці. Узнагарода ўручаецца за асоба выдатныя заслугі ў справе ўмацавання незалежнасці краіны, у эканамічным і культурным будаўніцтве, а таксама за праяўленыя самаадданасць, мужнасць і адвагу. Узнагароджанне праводзіць Малы хурал Мангольскай Народнай Рэспублікі, і разам з ордэнам узнагароджаным уручаецца ордэнская кніжка, у якую ўклейваецца фатаграфія ўзнагароджанага, запісваюцца яго імя і прозвішча, нумар ордэна і называецца тая заслуга, за якую чалавек ганараваны гэтым высокім знакам адрознення.

Ордэн Сухэ-Батара носіцца на левым боку грудзей. Калі ўзнагароджаны мае іншыя ордэны і ўзнагароды Манголіі, то апошнія размяшчаюцца на грудзі ўслед за ім.

Ордэн Сухэ-Батара ўручаецца тым грамадзянам Манголіі, якія за выдатныя подзвігі былі ганараваны ганаровым званнем «Герой Мангольскай Народнай Рэспублікі».

Апісанне знака

правіць

Ордэнскі знак уяўляе сабой выпуклую паліраваную залатую пяціканцовую зорку, паміж канцамі якой размешчаны сярэбраныя плоскія завостраныя прамяні рознай велічыні, пакрытыя сіняй эмаллю. У цэнтры ордэнскай зоркі змешчана плацінавая пагрудная рэльефная выява Сухэ-Батара на фоне круга, пакрытага шэрай эмаллю і атачонага залатым вянком. Над партрэтам лунае разгорнуты направа чырвоны эмалевы рэвалюцыйны сцяг з пышнымі кісцямі і надпісам «СҮХБААТАР», а пад ім намалявана чырвоная эмалевая зорка.

Адваротны бок ордэна гладкі, злёгку ўвагнуты. У цэнтры яго прыпаяны наразны штыфт з гайкай для мацавання ордэна да адзення. Ордэнскай знак вырабляецца з трох асобных частак, якія потым злучаюцца паміж сабой штыфткамі.

Спасылкі

правіць