Ордэн Багдана Хмяльніцкага (СССР)

О́рдэн Багда́на Хмяльні́цкагасавецкі ваенны ордэн часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Ордэн Багдана Хмяльніцкага
I ступені
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
II ступені
Выява ордэнскай планкі другой ступені ўзнагароды Выява другой ступені ўзнагароды
III ступені
Выява ордэнскай планкі трэцяй ступені ўзнагароды Выява трэцяй ступені ўзнагароды
Краіна  СССР
Тып ордэн
Каму ўручаецца камандзіры і байцы Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскога Флота, кіраўнікі партызанскіх атрадаў і партызаны
Падставы ўзнагароджання за асаблівую рашучасць і ўменне ў аперацыях па разгрому ворага, высокі патрыятызм, мужнасць і самаадданасць
Дата заснавання 10 кастрычніка 1943
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 26 кастрычніка 1943
Колькасць 8451
I ступень: 323,
II ступень: 2390,
III ступень: 5738
Характарыстыкі
Памеры дыяметр 55 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая I ступень: Ордэн Нахімава I ступені, II ступень: Ордэн Нахімава II ступені, III ступень: Ордэн Кутузава III ступені
Малодшая I ступень: Ордэн Суворава II ступені, II ступень: Ордэн Суворава III ступені, III ступень: Ордэн Аляксандра Неўскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Статут ордэна правіць

Ордэн заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 10.10.1943 аб заснаванні ордэна Багдана Хмяльніцкага I, II і III ступені. У далейшым у гэты Указ было ўнесена змяненне Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 лютага 1947 года.

Ордэнам узнагароджваюцца камандзіры і байцы Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскога Флота, кіраўнікі партызанскіх атрадаў і партызаны, якія праявілі асаблівую рашучасць і ўменне ў аперацыях па разгрому ворага, высокі патрыятызм, мужнасць і самаадданасць у барацьбе за вызваленне савецкай зямлі ад нямецкіх захопнікаў.

Узнагароджанне ордэнам Багдана Хмяльніцкага ажыццяўляецца Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

Ордэн Багдана Хмяльніцкага складаецца з трох ступеняў: I, II, і III ступені. Вышэйшай ступенню ордэна з'яўляецца I ступень.

Ордэнам Багдана Хмяльніцкага I ступені ўзнагароджваюцца камандуючыя франтамі, флатамі, арміямі, флатыліямі, іх намеснікі, начальнікі штабоў, начальнікі аператыўных упраўленняў аддзелаў і начальнікі родаў войскаў франтоў, флатоў, армій і флатылій, камандзіры злучэнняў партызанскіх атрадаў:

  • За паспяховую, праведзеную з ужываннем умелага манеўру аперацыю, у выніку якой вызвалены ад ворага раён, горад, маючы асаблівае стратэгічнае значэнне населены пункт, прычым ворагу было нанесена сур'ёзнае паражэнне ў жывой сіле і тэхніцы;
  • За праведзеную злучэннем партызанскіх атрадаў аперацыю, у выніку якой быў разгромлены штаб войскаў праціўніка, захоплена яго ваенная база, знішчаныя буйныя транспарты з жывой сілай і тэхнікай праціўніка, а таксама за ўмелую, праведзеную сумесна з часткамі Чырвонай Арміі, баявую аперацыю, следствам якой з'явілася вызваленне значнай часткі савецкай тэрыторыі ад ворага.

Ордэнам Багдана Хмяльніцкага II ступені ўзнагароджваюцца камандзіры карпусоў, дывізій, брыгад і палкоў, іх намеснікі, начальнікі штабоў, камандзіры злучэнняў партызанскіх атрадаў, іх намеснікі і начальнікі штабоў, камандзіры партызанскіх атрадаў:

  • За прарыў умацаванай паласы ворага, паспяховую аперацыю па фарсіраванні воднага рубяжа, за глыбокі рэйд у тыл праціўніка, у выніку чаго сур'ёзна парушаны камунікацыі ворага і нанесены сур'ёзная шкода яго тылавым забяспечваючым базам;
  • За ўмела арганізаваную і паспяхова праведзеную партызанскім атрадам аперацыю, у выніку якой быў разгромлены апорны пункт праціўніка, знішчаны варожы гарнізон, вызваленыя зганяючыяся на нямецкую катаргу савецкія грамадзяне, парушаныя камунікацыі і лініі сувязі, знішчаныя транспарты праціўніка.

Ордэнам Багдана Хмяльніцкага III ступені ўзнагароджваюцца радавы, сяржанцкі, старшынскі і афіцэрскі састаў да камандзіра батальёна і яму адпаведных ўключна, камандзіры партызанскіх атрадаў, камандзіры падраздзяленняў партызанскіх атрадаў і партызаны:

  • За смелую ініцыятыву і рашучасць, праяўленыя камандзірам падраздзялення ў баявой аперацыі, забяспечыўшыя нанясенне ворагу паражэння, захоп населенага пункта або важнага рубяжу;
  • За смеласць і знаходлівасць, праяўленыя камандзірам партызанскага атрада, якія забяспечылі паспяховае правядзенне баявой аперацыі, нанясенне праціўніку цяжкага ўрону і зрыў яго ваенных мерапрыемстваў;
  • За асабістую ініцыятыву, мужнасць і ўпартасць, праяўленыя пры выкананні баявога задання, што спрыяла поспеху аперацыі, якая праводзіцца падраздзяленнем або партызанскім атрадам.

Ордэн Багдана Хмяльніцкага носiцца на правым баку грудзей. Пры наяўнасцi iншых ордэнаў СССР ордэн Багдана Хмяльніцкага I і II ступені размяшчаецца пасля ордэна Нахімава адпаведнай ступені, ордэн Багдана Хмяльніцкага III ступені — пасля ордэна Кутузава III ступені.

Асаблівасці правіць

Ордэн Багдана Хмяльніцкага — апошні з заснаваных савецкіх «сухапутных» палкаводчых ордэнаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гэта адзіны савецкі палкаводчы ордэн, трэцяй ступенню якога маглі карацца радавыя, а таксама партызаны.

Ордэн Багдана Хмяльніцкага — адзіны ордэн СССР, надпіс на якім зроблена не на рускай мове (укр.: Богдан Хмельницький).

Заснаваны ў перыяд вызвалення Украіны па прапанове члена Ваеннага Савета 1-га Украінскага фронту генерал-лейтэнанта М. С. Хрушчова; сярод удзельнікаў яго стварэння былі дзеячы ўкраінскай культуры: кінарэжысёр А. П. Даўжэнка[1] і паэт Мікола Бажан.

Удзел у конкурсе на лепшы эскіз ордэна прынялі 13 мастакоў. Зацверджаны быў эскіз мастака М. І. Маскалёва і графіка А. С. Пашчанкі. Сама назва ордэна і ўкраінская мова надпісу паказвалі на яго пераважную прымеркаванасць да УССР, хоць афіцыйна ў статуце гэта нідзе абумоўлена не было. Фактычна ім узнагароджваліся, ў асноўным, вызначыўшыяся на чатырох Украінскіх франтах. Шырока ім узнагароджваліся партызаны (указам ад 4 студзеня 1944 года многія кіраўнікі партызанскіх аб'яднанняў Украіны былі адзначаны ордэнам Багдана Хмяльніцкага першых двух ступеняў).

Ордэн Багдана Хмяльніцкага I ступені № 1 быў уручаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1943 года камандуючаму 12-й арміяй 3-га Украінскага фронту генерал-маёру А. І. Данілаву. Усяго дадзеным ордэнам было выраблена 323 узнагароджання. Генералы В. К. Баранаў, М. А. Барзоў, І. Ц. Булычоў, П. Ф. Жмачэнка, Н. Ц. Кальчанка, С. І. Марозаў і некаторыя іншыя былі ўдастоены ордэна I ступені двойчы.

Ордэн Багдана Хмяльніцкага II ступені № 1 быў уручаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1943 года камандзіру сапёрнага батальёна маёру Б. В. Тарасенку за забеспячэнне пераправы праз Дняпро у ходзе яго фарсіравання. Усяго дадзеных ордэнам было выраблена 2390 узнагароджанняў. Генералы В. З. Бісярын, Г. А. Курносаў, І. І. Ладыгін, А. Ю. Новак, палкоўнікі Л. С. Гудкоў, В. К. Жыдкоў, П. М. Зоркін, П. І. Кузняцоў, М. М. Сажын і некаторыя іншыя былі ўдастоены ордэна II ступені двойчы.

28 кастрычніка 1943 года ордэнам Багдана Хмяльніцкага III ступені № 1 быў узнагароджаны намеснік камандзіра батальёна старшы лейтэнант Ц. Д. Рыбін. Усяго дадзеных ордэнам было выраблена 5738 ўзнагароджання.

По данным Цэнтрального архива Міністерства абароны РФ на ноябрь 2014 года не вручено награждённым 876 орденов Богдана Хмельницкого[2].

Ордэн Багдана Хмяльніцкага не меў варыянту на падвясной калодцы, а заўсёды вырабляўся са штыфтам.

Вядомыя кавалеры ордэна правіць

У сучаснай Украіне правіць

3 мая 1995 года прэзідэнт Украіны Леанід Кучма заснаваў дзяржаўную ўзнагароду Украіны з такім жа назвай, гл. Ордэн Багдана Хмяльніцкага, Украіна

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Балязин В. Н. За подвиг ратный и трудовой. — М: Просвещение, 1987. — С. 136.
  2. Российская газета - неделя. № 44, 2014. С. 30.

Спасылкі правіць