Народны паэт Беларусі
Наро́дны паэ́т Белару́сі — ганаровае званне, якое надаецца паэтам, якія стварылі выдатныя творы мастацкай літаратуры і маюць вялікія дасягненні ў развіцці беларускай літаратуры.
Заснавана паводле Загада Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 27 сакавіка 1956 года як «Народны паэт БССР». Пры гэтым званні Народнага паэта Беларусі нададзеныя Янку Купалу і Якубу Коласу паводле пастановы СНК БССР у 1925 і 1926 гадах адпаведна.
У незалежнай Беларусі званне «Народнага паэта Беларусі» заснавана пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь N 3726-XII ад 13 красавіка 1995 года. Прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Палажэнне
правіцьГанаровае званне «Народны паэт Беларусі» прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» паэтам за асаблівыя заслугі ў развіцці паэтычнай творчасці, стварэнне высокамастацкіх твораў, якія ўнеслі выдатны ўклад у айчынную літаратуру і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне.
Нагрудны знак
правіць- У 1995—2020 гадах
У 1995—2020 гадах нагрудны знак уяўляў сабой роўнабаковы чатырохвугольнік з авальнымі вугламі, упісанымі ў круг дыяметрам 26 мм. У ніжняй яго частцы размяшчаўся вянок з дубовага і лаўровага лісця. Плошча знака мела рэльефную насечку ў радыяльным кірунку. У цэнтры знака знаходзілася рэльефная выява аркуша з тэкстам «Народны паэт Беларусі». Адваротны бок знака меў гладкую паверхню[1].
Знак пры дапамозе вушка і кольца злучаўся з калодкай шырынёй 20 мм і вышынёй разам з вушкам 18 мм. Калодка была абцягнута муаравай стужкай зялёнага колеру. У ніжняй частцы калодкі размяшчаўся надпіс «Рэспубліка Беларусь». Калодка ўніфікавана для трох відаў знакаў. Знак вырабляўся з тампака з пазалотай[1].
- З 2020 года
Паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2020 года быў зменены дызайн нагруднага знака да звання «Народнага паэта Беларусі». Цяпер ён уяўляе сабой шасціграннік дыяметрам 35 мм апісанай акружнасці, поле якога абрамляе вянок з пшанічных каласоў, абкручаных у ніжняй яго часткі сцебламі васілька з кветкамі, пакрытымі эмаллю адпаведна зялёнага і сіняга колераў. У правай частцы поля шасцігранніка — фонавая плоская выява кветкі ў выглядзе народнай вышыўкі[2].
У цэнтры нагруднага знака ў два радкі размяшчаецца надпіс «Народны паэт Беларусі», выкананы рэльефам і пакрыты эмаллю сіняга колеру з пазалочаным борцікам. Элементы нагруднага знака злучаны паміж сабой штыфтамі. Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню[2].
Нагрудны знак пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з прамавугольнай калодкай, верхняя частка якой па гарызанталі абцягнута муаравай стужкай з палосамі чырвонага і зялёнага колераў шырынёй адпаведна 8 мм і 5 мм. У цэнтры ніжняй частцы калодкі — выпуклы малюнак Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь памерам 9 х 9 мм, справа і злева ад якога размешчаны беларускі арнамент. Пад выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь — дзве лаўровыя галіны. На адваротным баку калодкі знаходзіцца шпілька з замком для мацавання нагруднага знака да адзення. Памеры калодкі: шырыня 30 мм і вышыня разам з вушкам 28 мм[2].
Нагрудны знак і калодка вырабляюцца з латуні з пазалотай метадам чаканкі[2].
Спіс народных паэтаў Беларусі
правіцьНумар | Асоба | Гады жыцця | Год узнагароджання |
---|---|---|---|
1 | |||
2 | |||
3 | |||
4 | |||
5 | |||
6 | |||
7 | |||
8 |
Зноскі
- ↑ а б Народный поэт Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). Государственные награды Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2020. Праверана 14 студзеня 2020.
- ↑ а б в г Указ Президента Республики Беларусь от 1 июля 2020 года № 245 «Об изменении Указа Президента Республики Беларусь» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (7 ліпеня 2020). Праверана 14 студзеня 2020.
Літаратура
правіць- Народны паэт Беларусі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 179. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Народны паэт Беларусі
- Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь