Гетманшчына
Ге́тманшчына (укр.: Гетьма́нщина; афіцыйна Войска Запарожскае укр.: Військо Запорозьке) — гісторыяграфічная назва часткі тэрыторый сучаснай Украіны і Расіі (Старадуб'е), на якую распаўсюджвалася ўлада гетмана.
Гістарычная дзяржава | |||||
Гетманшчына | |||||
---|---|---|---|---|---|
Войска Запарожскае | |||||
|
|||||
![]() Тэрыторыя Гетманшчыны ў 1649-1657 гг. |
|||||
|
|||||
Сталіца | Чыгірын, Гадзяч, Батурын, Глухаў | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Батурын, Брацлаў, Глухаў, Кіеў, Палтава, Нежын, Старадуб, Чарнігаў, Чыгірын | ||||
Мова(ы) | стараўкраінская мова | ||||
Рэлігія | хрысціянства праваслаўнага абраду | ||||
Плошча |
Больш за 200 тыс. км² (сярэдзіна XVII стагоддзя) |
||||
Насельніцтва | 1,5 млн. чал. (канец XVII стагоддзя) | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка з элементамі манархіі[3] | ||||
![]() |
Гісторыя Правіць
Гетманшчына бярэ свой пачатак з паўстання Хмяльніцкага, якое ўспыхнула ў 1648 годзе[4][5]. Першапачаткова ахоплівала як Лева- і Правабярэжную Украіну, так і Запарожжа. Пасля паўстання Барабаша і Пушкара ўтварылася Войска Запарожскае Нізавое і Запарожжа стала падпарадкоўвацца гетману толькі фармальна, а пасля падпісання Вечнага міру 1686 года паміж Рускім царствам і Рэччу Паспалітай і ліквідацыяй гетманскага кіравання на Правабярэжнай Украіне, тэрмін стаў ужывацца толькі ў дачыненні Левабярэжжа, Кіева і яго наваколляў.[6]
У 1654 годзе Гетманшчына прыняла пратэктарат рускага цара. З 1663 года Гетманшчына, якая мела ў палітыка-адміністрацыйным стаўленні шэраг асобых правоў у складзе Рускага царства, была падкантрольная Маларасійскаму прыказу[7], а пасля смерці гетмана Скаропадскага — кіравалася Маларасійскай калегіяй[8].
У 1764 годзе падчас ваенных рэформаў званне гетмана Войска Запарожскага было адменена і апошні гетман Кірыл Разумоўскі быў павышаны ў званні да генерал-фельдмаршала. Аднак фармальна старыя адміністрацыйныя адзінкі Гетманшчыны працягвалі існаваць да 1782 года: па ўказу Кацярыны II набыло моц агульнае палажэнне аб губернях Расійскай імперыі 1781 года, з прычыны чаго перажыткі соценна-палкавога адміністрацыйнага падзелу Войска Запарожскага канчаткова выйшлі з юрыдычнага ўжывання Расійскай імперыі.
Гл. таксама Правіць
Зноскі
- ↑ Однороженко О. Козацька геральдика // Історія українського козацтва: нариси у 2 т. — Київ.: Вид.дім „Києво-Могилянська академія”, 2007. — Т.2.
- ↑ Довідник з історії України. За ред. І. Підкови та Р. Шуста Архівавана 11 снежня 2014.
- ↑ Okinshevych L., Zhukovsky A. Hetman state // Encyclopedia of Ukraine, vol. 2 — 1989.; Internet Encyclopedia of Ukraine (www.encyclopediaofukraine.com)(Праверана 4 чэрвеня 2013)
- ↑ Kohut Zenon E. «Review of The Cossack Administration of the Hetmanate. 2 vols. / Sources and Documents Series by George Gajecky — Mass: Harvard Ukrainian Research Institute, 1978.» — Mass: Harvard Ukrainian Studies — Vol. 6. — No. 1. — March 1982. — pp.105−107.
- ↑ История, 2008, с. 225
- ↑ Енциклопедія, 2009, Т. 2: «Г−Д». — Гуржій О. І. Гетьманщина
- ↑ Енциклопедія, 2009, Т. 6: «Ла-Мі». — С. 481..— Горобець В. М. Малоросійський приказ
- ↑ Енциклопедія, 2009, Т. 6: «Ла-Мі». — С. 480..— Шандра С. В. Малоросійська колегія
Літаратура Правіць
- Голобуцький В. Запорозьке козацтво (укр.). — Київ, 1994. — 380 с.
- Грушевський М. С. Історія України-Руси: В 11 т., 12 кн. — Київ: Наукова думка, 1995—1998. — Т. 8−10. (укр.)
- Енциклопедія історії України. У 10 т. / Редкол В. А. Смолій та ін.. — Інститут історії України НАН України. — Київ: Наукова думка, 2009. — 5 000 экз. — ISBN 978-966-00-1028-1.
- Институт истории Украины, НАН Украины. История Украины: научно-популярные очерки / под ред. В. А. Смолия.. — Київ: ОЛМА Медиа Групп, 2008. — 1070 с.
- Історія українського козацтва. Нариси у двох томах — Київ: ВД «Києво-Могилянська академія», 2006. (укр.)
- Довідник з історії України // Гетьманщина — Київ: Генеза, 2002. — с. 161. (укр.)
- Сушинский Б. И. Всемирная казацкая энциклопедия XVI - начала XXI веков. — Одесса: Издательский дом «ЯВФ», 2007. (укр.)
- Гетьманщина // Українське козацтво. Мала енциклопедія — Київ: Генеза, 2002, с. 100. (укр.)
- Яковенко Н. Нарис історії України з найдавніших часів до кінця ХVІІІ ст. — Київ: Генеза, 1997. — 380 с. Архівавана 11 лістапада 2020.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гетманшчына