Выбарная манархія
Выбарная манархія — тып манархіі, калі новы манарх пасля спынення паўнамоцтваў папярэдняга абіраецца парламентам, чальцамі манархавай сям'і або іншым адмысловым органам ці простым галасаваннем грамадзянаў дзяржавы.
Гісторыя
правіцьВыбарная манархія часта ўжывалася ў архаічных дзяржавах: старажытнарымскія цары абіраліся каміцыямі, вялікія князі на Русі — з'ездамі князёў. У шмат якіх краінах, як, прыкладам, у Францыі, дзе спадчыннік прастола сцвярджаўся пры жыцці манарха-бацькі, сярэднявечнай Скандынавіі, карэйскай дзяржаве Сіла, па меры ўмацавання інстытута абсалютнай манархіі адбыўся пераход да спадчыннай манархіі.
Класічнымі прыкладамі выбарных манархій могуць служыць Вестгоцкае каралеўства, Святая Рымская імперыя, дзе імператар абіраўся сямю курфюрстамі, Польшча (пазней Рэч Паспалітая), дзе са спыненнем дынастыі Пястаў у 1370 годзе кароль стаў абірацца соймам і была афіцыйна абвешчана рэспубліка.
У Мангольскай імперыі і яе аскепках хан абіраўся на агульнанародным курултаі з «залатога роду», то бок з ліку простых нашчадкаў Чынгісхана. На агульнанародным сходзе права голасу мелі ваяры — то бок практычна ўсё сталае мужчынскае насельніцтва Орды. У Казахскім ханстве абранне адбывалася з ліку султанаў, што з'яўляюцца нашчадкамі Чынгісхана.
У Новы час выбарны прынцып часта ўжываўся пры падставе новых дзяржаў — так былі абраны для падставы дынастыі першыя каралі Грэцыі, Румыніі, Балгарыі і Нарвегіі, дзе надалей пасад перадаваўся па спадчыне. У Расіі на царства быў абраны Міхал Фёдаравіч Раманаў пасля спынення дынастый Рурыкавічаў і Гадуновых і няздольнасці Шуйскага заснаваць сваю дынастыю. Таксама манархі абіраліся пасля зрушэння старых дынастый, — так парламентамі сваіх краін былі абраны каралі Англіі Генрых IV і Вільгельм III Аранскі і кароль Францыі Луі-Піліп.
Выбарнай манархіяй таксама была недаўгавечная Імперыя Гаіці, што існавала ў 1804—1806 гадах.
Сучасныя выбарныя манархіі
правіцьУ наш час класічная выбарная манархія існуе толькі ў чатырох краінах свету:
- Ватыкан, дзе папа рымскі пажыццёва абіраецца канклавам кардыналаў .
- Камбоджа, дзе кароль пажыццёва абіраецца Каралеўскай радай трона з ліку чальцоў манаршай сям'і.
- Малайзія, дзе Вярхоўны кіраўнік ( Янг ды-Пертуан Агонг ) абіраецца на пяцігадовы тэрмін кіраўнікамі султанатаў Малайзіі са свайго ліку. Пры гэтым у малайзійскім штаце Негеры-Сембілан кіраўнік таксама абіраецца Кіроўнай радай
- Мальтыйскі ордэн, дзе Князь і Вялікі магістр абіраецца пажыццёва.
Таксама рысы выбарнай манархіі маюць:
- Андора, дзе адным з двух кіраўнікоў з'яўляецца прэзідэнт Францыі, які выбіраецца французскімі грамадзянамі на пяць гадоў;
- Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, дзе прэзідэнтам абіраецца на пяцігадовы тэрмін адзін са спадчынных эміраў (па традыцыі гэтую пасаду займаюць толькі эміры Абу-Дабі );
- Эсваціні, дзе члены сям'і выбіраюць з ліку манархавых жонак маці будучага караля;
- Саудаўская Аравія, дзе спадчыннік прастола абіраецца на сямейнай радзе дынастыі Саудзітаў з ліку сваіх чальцоў.
Да 2007 выбарнай манархіяй была таксама Самоа, дзе з атрыманнем незалежнасці правадыры Тупуа Тамасесе Меаоле і Маліетоа Танумафілі былі абраныя сумеснымі кіраўнікамі дзяржавы пажыццёва, аднак, паводле канстытуцыі, са смерцю апошняга кіраўнік дзяржавы стаў абірацца парламентам на пяцігадовы тэрмін.
Акрамя гэтага, радай плямёнаў абіраецца кароль маары, які не мае рэальнай улады ў Новай Зеландыі, правадыры ва Уоліс і Футуне, каралі ў некаторыя традыцыйных афрыканскіх манархіях.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Worsøe, Hans H.. Official Denmark – The Royal House . The Royal Danish Ministry of Foreign Affairs. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2009. Праверана 2 студзеня 2008.
- The Noble Republic, 1572–1795 . Polish Academic Information Center, University at Buffalo. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 2 студзеня 2008.
- Jędruch, Jacek. Constitutions, Elections and Legislatures of Poland, 1493–1993 (англ.). — EJJ Books, 1998. — ISBN 0-7818-0637-2.
- "Norway's elective monarchy". Праверана 2008-01-03.