Спадчынная манархія

Спадчынная манархія — найбольш распаўсюджаны тып манархіі, калі пасада перадаецца ў рамках адной дынастыі згодна з парадкам атрымання пасады ў спадчыну.

Самым часта сустракаемым тыпам спадчыннай манархіі з’яўляецца дынастычная манархія, пры якой улада перадаецца ад бацькі да старэйшага сына. Апроч гэтага на Русі існавала лесвічная сістэма, паводле якой княжацкая ўлада перадавалася ад старэйшых братоў да малодшых.

У цяперашні час да спадчынных манархій належыць большасць манархій свету, у тым ліку Вялікабрытанія, краіны Садружнасці і ўсе еўрапейскія манархіі, акрамя Андоры і Ватыкана.