Каралеўства вестготаў
Каралеўства вестготаў — раннефеадальнае дзяржаўнае ўтварэнне, гістарычна першае з так званых варварскіх каралеўстваў, якія склаліся на тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі ва ўмовах яе распаду ў V стагоддзі.
Гістарычная дзяржава | |
Каралеўства вестготаў | |
---|---|
лац.: Regnum Visigothorum або гоц. Gutþiuda Þiudinassus | |
![]() Вестгоцкае каралеўства ў часы Аларыха II |
|
|
|
Сталіца | Тулуза, Таледа |
Мова(ы) | Гоцкая мова і Народная латынь |
Рэлігія | арыянства, каталіцтва |
Плошча |
|
Форма кіравання | манархія |
![]() |
Узнікла ў 418 годзе на тэрыторыі рымскай правінцыі Аквітанія (вакол Тулузы — адсюль назва «Тулузскае каралеўства», якая выкарыстоўвалася ў якасці назвы дзяржавы ў 418—507 гадах) па дагаворы караля вестготаў Валіі з рымскім імператарам Ганорыем. Першым каралём вестгоцкай дзяржавы часам завуць Тэадорыха I[1].
Пасля паражэння Аларыха II ў бітве пры Пуацье ў 507 годзе і страты большасці тэрыторый у Галіі, сталіца каралеўства была перанесена спачаткуў Нарбону, затым у Барселону, і ў рэшце рэшт у Таледа — адсюль назва «Таледскае каралеўства», якая выкарыстоўвалася ў якасці назвы дзяржавы ў 580—712 гадах.
У 711—721 гадах з прычыны заваявання Іспаніі арабамі каралеўства было знішчана, а большая частка яго тэрыторыі далучана да Халіфата.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Вестготы. Большая энциклопедия Кирилла и Мефодия. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 30 мая 2012.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралеўства вестготаў