Амеядскі халіфат
Амеядскі халіфа́т (араб. الخلافة الأموية) або Дама́скі халіфа́т — феадальная дзяржава, якая існавала з 661 па 750 год. Кіруючая дынастыя — Амеяды. Сталіца знаходзілася ў Дамаску. Глава дзяржавы — халіф, у руках якога была сканцэнтравана духоўная і свецкая ўлада, якая перадавалася па спадчыне. Афіцыйная мова — арабская. Валюта — залаты дынар і сярэбраны дырхем[1].
Гістарычная дзяржава | |||
Амеядскі халіфат | |||
---|---|---|---|
араб. الخلافة الأموية | |||
|
|||
|
|||
661 — 750
|
|||
Сталіца | Дамаск | ||
Мова(ы) | Арабская мова | ||
Афіцыйная мова | арабская | ||
Рэлігія | Іслам | ||
Грашовая адзінка | Дынар | ||
Плошча | 15 000 000 км² | ||
Насельніцтва | каля 62 млн. чал. (арабы, персы, копты, берберы, сірыйцы, іспанцы і інш.) | ||
Форма кіравання | манархія | ||
Дынастыя | Амеяды | ||
Дамаскі халіф | |||
• 661—680 | Муавія I ібн Абу Суф'ян | ||
• 680—683 | Язід I ібн Муавія | ||
• 683—684 | Муавія II ібн Язід | ||
• 684—685 | Марван I ібн аль-Хакам | ||
• 685—705 | Абдул-Малік ібн Мерван | ||
• 705—715 | Аль-Валід I ібн Абдул-Малік | ||
• 715—717 | Сулейман ібн Абдул-Малік | ||
• 717—720 | Умар ібн Абдул-Азіз | ||
• 720—724 | Язід II ібн Абдул-Малік | ||
• 724—743 | Хішам ібн Абдул-Малік | ||
• 743—744 | Аль-Валід II ібн Язід | ||
• 744 | Язід III ібн аль-Валід | ||
• 744 | Ібрахім ібн аль-Валід | ||
• 744—750 | Марван II ібн Мухамад | ||
Пераемнасць | |||
< Праведны халіфат | |||
Кордаўскі эмірат > | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьАмеядскі халіфат працягнуў заваявальную палітыку Праведнага халіфата і заваяваў Паўночную Афрыку, частку Пірэнейскага паўвострава, Сярэднюю Азію, Сінд, Табарыстан і Джурджан[1].
Вярхоўным уласнікам усіх земляў халіфата выступала дзяржава, у распараджэнні якой знаходзіўся зямельны фонд заваяваных, канфіскаваных або тых, што пераходзілі ва ўласнасць дзяржавы пасля смерці ўладальніка, які не меў прамога спадчынніка. Дзяржава спаганяла з землеўладальнікаў паземны падатак (ушр і харадж)[1].
Для цэнтралізацыі дзяржавы была адноўлена паштовая служба, створана цэнтральная казна і дзяржаўны архіў (дыван аль-хацім). Масавы пераход у іслам заваяваных народаў і працэс канцэнтрацыі ў руках мусульман земляў, якія належалі мясцоваму немусульманскаму насельніцтву, прывялі да рэзкага памяншэння дзяржаўных даходаў. У 700 годзе намесніка Ірака Хаджадж ібн Юсуф (694—714) апублікаваў закон, паводле якога новазвернутыя мусульмане не вызваляліся ад выплаты джызьі, а зямлі, якія перайшлі да мусульман, не вызваляліся ад выплаты хараджа. Гэта палажэнне было адменена халіфам Умарам ібн Абдул-Азізам у 718—719 гадах. Пераемнікі халіфа Умара аднавілі палітыку яго папярэднікаў, што выклікала новую хвалю антыамеядскіх выступленняў. У выніку паўстання пад кіраўніцтвам Абу Мусліма ўлада перайшла да Абасідаў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г СГЭ 1961—1976.
Спасылкі
правіць- Омейядов халифат / Надирадзе Л. И. // Советская историческая энциклопедия : у 16 т. / под ред. Е. М. Жукова. — М. : Советская энциклопедия, 1961—1976.