Дынар
Дына́р — грашовая адзінка розных краін, першым чынам арабамоўных або тых, што былі часткай Асманскай імперыі (напрыклад, дзяржавы, якія ўваходзілі ў склад Югаславіі). Слова «дынар» (араб. دينار) пайшло ад дэнарыя, назвы манеты Рымскай імперыі. Грошы згаданыя ў Каране таксама маюць назву дынараў. Залаты дынар — міжнацыянальная валюта для арабскіх краін.
Краіны, якія выкарыстоўваюць дынар як сваю валюту
правіць- Алжыр: Алжырскі дынар
- Бахрэйн: Бахрэйнскі дынар
- Іран: Іранскі рыал складаецца з 100 дынароў
- Ірак: Іракскі дынар (гл. таксама курдыстанскі дынар)
- Іарданія: Іарданскі дынар
- Кувейт: Кувейцкі дынар
- Лівія: Лівійскі дынар
- Сербія: Сербскі дынар
- Паўночная Македонія: Македонскі дэнар
- Туніс: Туніскі дынар
Краіны, якія выкарыстоўвалі раней дынар як сваю валюту
правіць- Боснія і Герцагавіна: Дынар Босніі і Герцагавіны
- Харватыя: Харвацкі дынар
- Рэспубліка Сербская: Сербскі дынар, Дынар Рэспублікі Сербскай з 1992 па 1994
- Рэспубліка Сербская Краіна: Дынар Сербскай Краіны
- Федэрацыя Паўднёвай Аравіі: Паўднёвааравійскі дынар
- Паўднёвы Емен: Дынар паўднёвага Емена
- Югаславія: Югаслаўскі дынар
- Судан: Суданскі дынар