Міхаіл Фёдаравіч (цар і вялікі князь усяе Русі)
Міхаіл Фёдаравіч (12 (22) ліпеня 1596—13 (23) ліпеня 1645) — першы рускі цар з дынастыі Раманавых.
Міхаіл Фёдаравіч (цар і вялікі князь усяе Русі) | |
![]() | |
Дзейнасць: | манарх |
---|---|
Веравызнанне: | праваслаўная царква |
Нараджэнне: | 12 (22) ліпеня 1596[1][2] |
Смерць: | 13 (23) ліпеня 1645 (49 гадоў) |
Пахаванне: | |
Дынастыя: | Дынастыя Раманавых |
Бацька: | Філарэт, Патрыярх Маскоўскі |
Маці: | Ксенія Іванаўна Шастова[d] |
Жонка: | Марыя Уладзіміраўна Далгарукава[d] і Еўдакія Лук'янаўна Стрэшнева[d] |
Дзеці: | Аляксей Міхайлавіч, цар і вялікі князь усяе Русі, Ірына Міхайлаўна[d], Ганна Міхайлаўна[d], Іван Міхайлавіч[d], Таццяна Міхайлаўна[d], Васіль Міхайлавіч[d], Sophie Mikhailovna Romanov[d], Pelagia Mikhailovna Romanov[d], Eudoxia Mikhailovna Romanov[d] і Marpha Mikhailovna Romanov[d] |
Аўтограф: | ![]() |
БіяграфіяПравіць
Пры Барысе Гадунове Раманавы падвергнуліся няміласці. Сыны Мікіты Раманавіча, Фёдар, Аляксандр, Міхаіл, Іван і Васіль, былі пастрыжаны ў манахі і сасланыя ў Сібір у 1601 г. У 1605 г. Лжэдзмітрый I, жадаючы на справе даказаць сваяцтва з домам Раманавых, вярнуў са спасылкі застаўшыхся ў жывых членаў роду. Былі вернутыя Фёдар Мікіціч (у манастве Філарэт) з жонкай Ксеніяй Іванаўнай (у манастве Марфа) і дзецьмі, і Іван Мікіціч. Марфа Іванаўна з сынам Міхаілам пасяліліся спачатку ў кастрамской вотчыне Раманавых, сяле Домніне, а затым хаваліся ад пераследу польска-літоўскіх атрадаў у манастыры Св. Іпація каля Кастрамы.
21 лютага 1613 16-гадовы Міхаіл Фёдаравіч быў вылучаны Земскім саборам на царстваванне і зрабіўся родапачынальнікам дынастыі Раманавых. 11 ліпеня 1613 быў каранаваны ў Успенскім саборы Крамля. У маленства цара (1613—1619) краінай кіравалі яго маці вялікая старыца Марфа і яе родзіцы з баяраў Салтыковых, а з 1619 па 1633 — бацька — патрыярх Філарэт, які вярнуўся з польскага палону, што насіў тытул «Вялікага Гасудара». У 1625 годзе Міхаіл Фёдаравіч прыняў тытул «Самадзержца Усерасійскага». Пры двоеўладдзі дзяржаўныя граматы пісаліся ад імя Гасудара Цара і Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і всея Русі.
У царстваванне Міхатла Фёдаравіча былі спынены войны са Швецыяй (Сталбоўскі мір 1617) і Польшчай (1634), адноўленыя адносіны з замежнымі дзяржавамі. 1631—1634 арганізацыя палкоў «новага ладу» (рэйтарскага, драгунскага, салдацкага). У 1632 заснаваны першы жалезаробчы завод пад Тулай.
Міхаіл Фёдаравіч памёр 13 ліпеня 1645 года ад вадзяной хваробы ва ўзросце 49 гадоў. Пахаваны ў Архангельскам саборы Крамля.
ДзеціПравіць
- Аляксей Міхайлавіч (1629—1676)
- Іаан Міхайлавіч (1633—1639)
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Mikhail Fedorovich Romanov // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
ЛітаратураПравіць
- Міхаіл Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.