Кастрама
Кастрама (руск.: Кострома) — горад у Расіі на рацэ Волга, адміністрацыйны цэнтр Кастрамской вобласці, буйны рачны порт. Колькасць пастаяннага насельніцтва — 269 711 чалавек (2010).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗаснавана ў 12 стагоддзі, упершыню згадваецца ў Васкрасенскім і Цвярскім летапісах пад 1213 годам. З пачатку 13 і да канца 17 стагоддзя неаднаразова падвяргалася спусташэнням і разрабаванням. У сярэдзіне 13 стагоддзя — цэнтр Кастрамскога ўдзельнага княства, у сярэдзіне 14 стагоддзя ўвайшла ў склад Маскоўскай дзяржавы.
З 17-18 стагоддзяў — адзін з буйных рускіх гарадоў з развітай тэкстыльнай (першая палатняная мануфактура была адкрыта ў 1751 годзе), металаапрацоўчай, гарбарнай і інш. вытворчасцямі. З 1719 года — правінцыйны горад Маскоўскай губерні, з 1778 года — губернскі горад.
Памятныя мясціны
правіцьГістарычны цэнтр горада захаваў ансамбль эпохі класіцызму канца XVIII—XIX стст. З помнікаў дапятроўскай эпохі найбольш цікавыя комплексы Іпацьцеўскага і Богаяўленска-Анастасіінскага манастыроў. Горад традыцыйна ўключаецца ў «Залатое кальцо Расіі».
Вядомыя жыхары і ўраджэнцы
правіць- Яўген Яўгенавіч Анегін (1932—2002) — вучоны ў галіне электроннага машынабудавання. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар тэхнічных навук (1982), прафесар (1989).
- Алег Георгіевіч Давыдзенка (нар. 1951) — беларускі вучоны, доктар біялагічных навук (1990).
- Канстанцін Міхайлавіч Верамейчык (1912—1990) — беларускі акцёр.
- Фёдар Рыгоравіч Волкаў — рускі акцёр і тэатральны дзеяч
- Уладзімір Аляксандравіч Голубеў — беларускі астраном
- Мікалай Аляксеевіч Горскі (1904—1968) — вучоны ў галіне селекцыі сельскагаспадарчай жывёлы, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар[3].
- Мікалай Васілевіч Драздоў (1913—2006) — беларускі архітэктар.
- Уладзімір Мікалаевіч Кузьменка (нар. 1942) — беларускі архітэктар.
- Аляксандр Аляксеевіч Палканаў (1888—1963) — вучоны ў галіне геалогіі, мінералогіі і петраграфіі, акадэмік АН СССР, Заслужаны дзеяч навукі РСФСР[4]
- Аляксей Мікалаевіч Пляшчэеў — рускі пісьменнік
Гарады-пабрацімы
правіць- Samokov[d], Балгарыя
- Ахен, Германія (9 чэрвеня 2005)
- / Ачамчыра, Грузія / Рэспубліка Абхазія
- Бары, Італія (17 мая 2012)[5][6][…]
- Беранэ[d], Чарнагорыя (8 снежня 2005)
- Дарэм, ЗША
- Дарэм, Вялікабрытанія
- Доль, Францыя
- Пётркаў Трыбунальскі, Польшча (6 чэрвеня 2009)[7]
- Сян’ян[d], Кітай (1 лістапада 2001)[8][9]
- Хювінкя, Фінляндыя
- Цэтынэ, Чарнагорыя
Зноскі
- ↑ а б http://duma-kostroma.ru/deputy/id/16
- ↑ - Численность населения Российской Федерации по городам, посёлкам городского типа и районам на 1 января 2010а
- ↑ Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 13.
- ↑ http://www.comune.bari.it/documents/20181/24575246/Accordo+di+Gemellaggio+del+17.5.2012.pdf/2e48827d-4a1f-433b-9cae-7ce3cd34d368
- ↑ http://www.comune.bari.it/documents/20181/24575246/Delib.+C.C.+n.+27+del+7.5.2013.pdf/818feebb-fb21-481f-8e4d-2d960773691a
- ↑ http://www.rcie.piotrkow.pl/nasze-miasto-t70/z-zycia-miasta-t87/miasta-partnerskie-t119/-kostroma-federacja-rosyjska-t128
- ↑ http://en.hubei.gov.cn/opening/sister_provinces_cities/201204/t20120421_1417583.shtml
- ↑ http://en.hubei.gov.cn/opening/sister_provinces_cities/index_3.shtml