Фёдар Рыгоравіч Волкаў
Фёдар Рыгоравіч Волкаў (руск.: Фёдор Григо́рьевич Во́лков; 1729—1763) — рускі акцёр і тэатральны дзеяч, масон. Стварыў першы пастаянны рускі тэатр, і таму лічыцца яго заснавальнікам.
Фёдар Рыгоравіч Волкаў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 9 (20) лютага 1729 |
Месца нараджэння |
Кастрама, Расійская імперыя |
Дата смерці | 4 (15) красавіка 1763 (34 гады) |
Месца смерці |
Масква, Расійская імперыя |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Гады актыўнасці | 1750—1763 |
Тэатр | Рускі для прадстаўлення трагедый і камедый тэатр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіць30 жніўня 1756 г. быў афіцыйна заснаваны «Рускі для прадстаўлення трагедый і камедый тэатр», які паклаў пачатак стварэнню Імператарскіх тэатраў Расіі, а Фёдар Волкаў быў прызначаны «першым рускім акцёрам», а дырэктарам тэатра стаў Аляксандр Сумарокаў, у 1761 годзе гэты пост заняў Волкаў. Але дзеля ўлюбёнай справы Фёдар Рыгоравіч адмовіўся ад пасады кабінет-міністра, ордэна Святога Андрэя Першазванага, маёнткаў і прыгонных.
Фёдар Волкаў напісаў каля 15 п'ес («Суд Шамякін», «Усякі Ерамей пра сябе разумей», «Забаўкі маскоўскіх жыхароў на Масленіцы» і інш), не захаваліся да нашага часу, таксама быў аўтарам ўрачыстых од (вядома, што пачаў пісаць оду «Пётр Вялікі») і песень (захаваліся «Ты праходзіш міма келлі дарагая» аб гвалтоўна падстрыжанай ў манахіні і «Станем, браткі, спяваць старую песню, як жылі ў першым стагоддзі людзі» аб мінулым Залатым стагоддзі). Акрамя гэтага ён займаўся мастацкім афармленнем спектакляў; вядомая яго карціна, якая паказвае яго і братоў падчас спектакля, бюст Пятра I; паводле падання яго працай з'яўляецца і разьбяны іканастас Мікола-Надзеінскай царквы ў Яраслаўлі. Іграў на шматлікіх інструментах і ствараў музыку да спектакляў.
Фёдар Рыгоравіч Волкаў на Вікісховішчы |