Залатое кальцо Расіі

Залато́е кальцо́ Расі́і — сямейства турыстычных маршрутаў, якія праходзяць па старажытных рускіх гарадах, у якіх захаваліся ўнікальныя помнікі гісторыі і культуры Расіі, цэнтрах народных рамёстваў. Колькасць і склад гарадоў у пэўным маршруце можа быць розным. Гарады Залатога кальца належаць да шасці абласцей: Маскоўскай, Уладзімірскай, Іванаўскай, Кастрамской, Цвярской і Яраслаўскай.

У Залатое кальцо ўваходзяць восем асноўных гарадоў — Сергіеў Пасад, Пераслаўль-Залескі, Растоў Вялікі, Яраслаўль, Кастрама, Іванава, Суздаль і Уладзімір. Астатні спіс (Аляксандраў, Багалюбава, Гарахавец, Гусь-Хрустальны, Калязін, Кідзекша, Масква, Мурам, Палех, Плёс, Рыбінск, Тутаеў, Угліч, Юр’еў-Польскі і інш.) з'яўляецца дыскусійным.

Аўтар тэрміна — літаратар Юрый Бычкоў, які стварыў у 1967 годзе серыю аднайменных нарысаў для газеты «Савецкая Расія».

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць