Суздаль
Су́здаль — горад (з 1778) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Суздальскага раёна Уладзімірскай вобласці. Насельніцтва 11,0 тыс. чалавек (2005). Размешчаны на рацэ Каменка, прытоку ракі Нерлі, за 26 км на поўнач ад Уладзіміра.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Суздаль — горад-запаведнік, уваходзіць у Залатое кальцо Расіі, ва Уладзіміра-Суздальскі гісторыка-мастацкі і архітэктурны музей-запаведнік.
Аснову эканамічнай актыўнасці ў горадзе складаюць галіны, арыентаваныя на прыём і абслугоўванне турыстаў: гасцінічны бізнес, грамадскае харчаванне і т. п. У горадзе працуюць прадпрыемствы: швейная фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасці, па вытворчасці тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння. Моцна развіта агародніцтва.
Вялікая колькасць архітэктурных помнікаў: Суздальскі Крэмль, манастыры (Спаса-Яўфім'еў, Пакроўскі, Аляксандраўскі, Рызапалажэнскі, Васільеўскі), Ансамбль гандлёвай плошчы, помнікі пасаду і шмат іншых, уключаючы помнікі драўлянага дойлідства. У горадзе каля 30 цэркваў.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць
- Дзмітрый Іванавіч Вінаградаў — хімік-кераміст
ЛітаратураПравіць
- Суздаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 256—257. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).