Гарахавец
Гарахавец (руск.: Гороховец) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Гарахавецкага раёна Уладзімірскай вобласці. Насельніцтва 13,4 тыс. чалавек (2008). Першае згадванне ў 1158 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны ў Волжска-Окскім міжрэччы, на правым беразе Клязьмы, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Гарахавец (в. Вялікава) на лініі Масква-Ніжні Ноўгарад, за 157 км на ўсход ад Уладзіміра.
У горадзе дзейнічае шэраг прадпрыемстваў сферы паслуг (гасцініца, некалькі кафэ і рэстаранаў), шкляная вытворчасць. Ёсць прадпрыемствы сувязі (Гарахавецкі філіял ААТ «Электрасувязь» г. Уладзіміра). ГЗПТА «Элеватармельмаш» (завод пад'ёмна-транспартнага абсталявання), шклотарны завод ТАА «Русджам»