Кідзекша
Кідзекша (руск.: Ки́декша) — сяло ў Суздальскім раёне Уладзімірскай вобласці Расіі, у складзе Селецкага сельскага паселішча. Размешчана пры ўпадзенні ракі Каменкі ў раку Нерль, за 4 км на ўсход ад Суздаля.
Сяло
Кідзекша
| ||||||||||||||||||||||||
У Кідзекшы захаваўся архітэктурны ансамбль XII—XVIII стагоддзяў, які ўключае ранні помнік уладзіміра-суздальскага дойлідства, першую белакаменную пабудову Паўночна-Усходняй Русі — царкву Барыса і Глеба (1152 год, моцна перабудавана ў XVII стагоддзі, фрэскі XII стагоддзя), кубічны аднагаловы трохапсідны храм, манументальнае крапасное аблічча якога яшчэ блізкае да збудаванняў Ноўгарада і Пскова. Пазней да яго дадаліся помнікі, характэрныя для суздальскага дойлідства: Святыя вароты (канец XVII — пачатак XVIII стагоддзяў), якія вялі да спуску на раку, цёплая царква Святога Стэфана (1780), шатровая званіца (XVIII стагоддзе).
Царква Барыса і Глеба з 1992 года з’яўляецца складовай часткай аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА «Белакаменныя помнікі Уладзіміра і Суздаля».