Канстанцін Міхайлавіч Верамейчык
Канстанцін Міхайлавіч Вераме́йчык (26 мая 1912, Кастрама, Расія — 3 сакавіка 1990) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1966).
Канстанцін Міхайлавіч Верамейчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 мая 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 сакавіка 1990 (77 гадоў) |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСцэнічную дзейнасць пачаў у 1930 годзе ў самадзейнасці. З 1935 года ў тэатрах Кастрамы і Бранска. З 1946 года ў тэатры імя Я. Купалы, у 1947—1954 і 1957—1973 гадах у Рускім драматычным тэатры БССР, у 1955—1957 гадах у Беларускім тэатры юнага гледача.
Творчасць
правіцьХарактарны акцёр. Выконваў пераважна эпізадычныя ролі. Створаныя ім вобразы вызначаліся яскравасцю і акрэсленасцю: Кукушкін, Палойка («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Радзіёнаў («Порт-Артур » паводле А. Сцяпанава ), Усцін («Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава), Пётр («Улада цемры » Л. Талстога), Прытыкін («Варвары» М. Горкага), Мітрафанаў («Барабаншчыца» А. Салынскага), Менас («Антоній і Клеапатра » У. Шэкспіра) і інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- Верамейчык Канстанцін Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).