Ісус і самаранка
«Ісус і самаранка» — скульптура на Саборнай плошчы ў горадзе Глыбокае.
Помнік | |
Скульптура «Ісус і самаранка» | |
---|---|
![]() | |
55°08′26″ пн. ш. 27°41′41″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Глыбокае |
Дата пабудовы | 2014 год |
Гісторыя
правіць23 красавіка 2014 года, калі горад святкаваў сваё 600-годдзе, адбылося адкрыццё і асвячэнне помніка. Скульптурная кампазіцыя ўпрыгожыла Саборную плошчу. Гэта месца сімвалічнае тым, што насупраць адзін аднаго тут узвышаюцца каталіцкі і праваслаўны храмы[1].
Ідэя належыць скульптару Вячаславу Долгаву. Аўтарамі скульптуры з’яўляюцца Мікалай Сталяр і Яраслаў Парахневіч[2].
Апісанне
правіцьСкульптура з’яўляецца сімвалам духоўнасці, простага чалавечага слова, супакою паміж народамі. Вада — гэта сімвал праўды, ісціны, вечнасці, якія ўзвышаюць свядомасць чалавецтва[3].
Зноскі
Літаратура
правіць- Берникович, Д. Украсила город скульптура / Д. Берникович // Витебские вести. — 2014. — 3 мая. — С. 15.