Дзед-глыбачанін — бронзавая манументальна-дэкаратыўная скульптура ў г. Глыбокае (Беларусь), размешчана на беразе возера Кагальнае.

Помнік
Дзед-глыбачанін
55°08′14″ пн. ш. 27°41′09″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Глыбокае
Скульптар Аляксандр Тухто
Дата заснавання 2015
Дата пабудовы 2015 год
Map

Скульптура ўяўляе сабой зборны вобраз жыхара горада, прататыпам з'яўляецца мясцовы педагог, гісторык, краязнаўца Аляксандр Сабалеўскі. Ініцыятарамі стварэння і спонсарамі сталі яго ўнукі — Дзмітрый і Антон. На помнік было выдаткавана каля 1,3 млрд рублёў. Аўтарам стаў мінскі скульптар Аляксандр Тухто, праца над скульптурай вялася каля года. Адкрыты помнік быў на свяце горада 3 чэрвеня 2015 года[1].

Скульптура адлюстроўвае пажылога інтэлігентнага мужчыну ў капелюшы, на каленях у якога ляжыць кніга. Мужчына вяртаецца з рыбалкі, а ў лодцы знаходзіцца злоўленая рыба. Побач з мужчынам сядзіць кот. Акрамя таго ў помніку знайшлі адлюстраванне вобразы глыбоцкіх храмаў, касцёла і царквы, якія сімвалізуюць духоўнасць, добрасуседства вернікаў розных канфесій[1].

Зноскі