Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (Глыбокае)

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — помнік у горадзе Глыбокае, знаходзіцца ў цэнтры горада, у парку Перамогі. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Помнік
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
55°08′20″ пн. ш. 27°41′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Глыбокае
Дата пабудовы 1964 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000368шыфр 213Д000368
Map

Апісанне

правіць

У брацкай магіле пахаваны воіны і партызаны якія загінулі ў баях пры вызваленні Глыбокага ў ліпені 1944 года. Усяго пахавана 138 чалавек. Імёны 98 загінуўшых вядомыя, 40 пахаваных — невядомыя.

Першы помнік на брацкай магіле ўстаноўлены ў 1964 годзе. Ён уяўляў сабой абеліск з імёнамі пахаваных, справа ад якога размяшчалася скульптура воіна, а злева — жанчыны.

У 1994 годзе быў адкрыты новы помнік работы скульптара В. Якавенкі. Ён уяўляе сабой абеліск вышынёй 10 м. На ім — бронзавая выява грэчаскай багіні перамогі Нікі, злева і справа ад яго скульптуры воіна і партызана. Перад стэлай пліта з імёнамі загінуўшых. На помніку шыльда «Воінскае пахаванне № 4060».

Літаратура

правіць
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 225.