Валкалацкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Валкала́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Валкалата.

Валкалацкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Докшыцкі раён
Уключае 34 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Валкалата
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 103
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Струцкага сельсавета (9 населеных пунктаў: Асіннікі, Аўсянікі, Будзічы, Гарадзішча, Кісева, Кузёмшчына, Струкі, Яблонцы, Янукі)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Пастаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе Докшыцкага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1103 чалавекі[2], з іх 96,7 % — беларусы, 2,1 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.