Даменіка Трэзіні
Даменіка Андрэа Трэзіні (італ.: Domenico Trezzini, каля 1670, Думенца, паблізу Лугана, Швейцарыя — 19.2(2.3).1734, Санкт-Пецярбург) — расійскі архітэктар і інжынер.
Даменіка Трэзіні | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1670[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лютага (2 сакавіка) 1734 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Швейцарац па паходжанні. З 1703 года працаваў у Расіі. Па праектах Трэзіні закладзены Кранштат і Аляксандра-Неўская лаўра, выканана частка планіроўкі Васільеўскага вострава, там жа выбудаваныя Летні палац Пятра I (1710-14), Пятроўскія вароты і Петрапаўлаўскі сабор Петрапаўлаўскай крэпасці, будынак 12 калегій (цяпер універсітэт, 1722-34). Трэзіні па ўказанні Пятра I склаў «узорныя» (тыпавыя) праекты жылых дамоў для розных слаёў насельніцтва. Пабудовы Трэзіні адрозніваюцца выразнасцю планаў, сціплым дэкаратыўным ўбранствам, спалучэннем строгіх ордэрных элементаў з барочнымі дэталямі.