Іван Альбертавіч Пуні

Іван Альбертавіч Пуні (фр.: Jean Pougny 20 лютага (4 сакавіка) 1914, пас. Куокала  (руск.), Выбаргская губерня, Расійская імперыя, Выбаргская губерня — 28 снежня 1956, Парыж, Францыя) — руска-французскі мастак-авангардыст, супрэматыст і кубіст. Выкладаў у 1919 годзе ў Віцебскім мастацкім вучылішчы разам з жонкай, Ксеніяй Багуслаўскай-Пуні.

Іван Альбертавіч Пуні
фр.: Jean Pougny
руск.: Иван Пуни
Фатаграфія
Аўтапартрэт
Дата нараджэння 22 сакавіка (3 красавіка) 1890[1][2][…] ці 1894[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 1956(1956-12-28)[5][6][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Kseniya Boguslavskaya[d]
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Жанр партрэт, пейзаж і нацюрморт
Вучоба
Мастацкі кірунак авангардызм, супрэматызм, кубізм
Уплыў Ілья Рэпін, Казімір Малевіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бацькі мастака былі выхадцамі з Італіі. Дзед па бацькавай лініі — вядомы балетны кампазітар Цэзар Пуні . Бацька Альберт (у праваслаўі Андрэй) Пуні — віяланчэліст Марыінскага тэатра.

Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў дома, браў урокі ў Іллі Рэпіна, пад уплывам якога і абраў шлях мастака. Бацька будучага мастака марыў аб ваеннай кар'еры сына, таму Іван быў вымушаны вучыцца ў 1900—1908 гадах у Мікалаеўскай Ваеннай акадэміі.

У 1910—1912 гадах займаўся ў акадэміі Р. Жуліяна ў Парыжы. Па вяртанні ў Пецярбург пазнаёміўся з Давідам Бурлюком, Уладзімірам Маякоўскім, Велімірам Хлебнікавым, Казімірам Малевічам, удзельнічаў у выстаўцы «Саюза моладзі».

У 1913 годзе зноў адправіўся ў Парыж, дзе захапіўся кубізмам. Выстаўляў свае творы ў Салоне Незалежных.

У 1915—1916 гадах Іван Пуні быў членам творчага саюза мастакоў-авангардыстаў «Супрэмус  (руск.)», стваральнікам якога быў Казімір Малевіч.

Зноскі

  1. birth certificate
  2. https://jeanpougny.org/
  3. Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. Jean Pougny // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Lodder C. Jean Pougny // Pougny, Jean // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T069056
  7. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі правіць