Адрыян Віктаравіч Прахаў
Адрыян Віктаравіч Пра́хаў (4 (16) сакавіка 1846, Мсціслаў — 1 (14) мая 1916, Ялта) — украінскі гісторык мастацтва, археолаг, мастацкі крытык. Доктар мастацтвазнаўства (1879). Прафесар (1880).
Адрыян Віктаравіч Прахаў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 4 (16) сакавіка 1846 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 (14) мая 1916 (70 гадоў) |
Месца смерці | Ялта |
Грамадзянства | |
Жонка | Emily Prakhova[d] |
Дзеці | Elena Prakhova[d] і Nikolay Adrianovitsj Prachov[d] |
Род дзейнасці | пісьменнік, археолаг, мастацтвазнавец |
Навуковая сфера | гісторыя мастацтва, археалогія |
Месца працы | Пецярбургская Акадэмія мастацтваў, Пецярбургскі ўніверсітэт, Кіеўскі ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Пецярбургскі ўніверсітэт |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў 3-й гімназіі Санкт-Пецярбурга. У 1867 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1869 г. зацверджаны на пасадзе хавальніка Музея выяўленчых мастацтваў. У гэтым жа годзе быў накіраваны ў навуковую камандзіроўку за мяжу, у час якой працаваў у музеях Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Італіі, наведаў Парыж, Берлін, Вену, Лондан, Неапаль. У Мюнхене слухаў лекцыі Г. Бруна (ням.: Heinrich (von) Brunn.
У 1871 г. А. В. Прахаў вярнуўся ў Пецярбург з мэтай абароны дысертацыі на атрыманне вучонай ступені магістра тэорыі і гісторыі мастацтва. У 1873 годзе зацверджаны дацэнтам Пецярбургскага ўніверсітэта, выкладаў гісторыю мастацтваў. У 1875—1887 гг. выкладаў у Акадэміі мастацтваў, у 1887—1897 гг. у Кіеўскім універсітэце. У 1897 г. вярнуўся ў Санкт-Пецярбург і працаваў на кафедры ва ўніверсітэце.
Навуковая і творчая дзейнасць
правіцьА. В. Прахаў займаўся даследаваннем мастацтва Старажытнага Егіпта і Старажытнай Грэцыі, Кіеўскай Русі, помнікаў царкоўнай архітэктуры Валыні. У 1880—1882 гг. даследаваў даследаваў і замаляваў мазаікі і фрэскі ў Сафійскім саборы і Кірылаўскай царкве ў Кіеве і запрасіў для іх аднаўлення М. А. Урубеля. У 1884—1886 гг. кіраваў будаўніцтвам і ўнутраным аздабленнем Уладзімірскага сабора ў Кіеве.
У 1875—1878 гг. А. В. Прахаў рэдагаваў часопіс «Пчела», у 1904—1907 гг. часопіс «Художественные сокровища России». Аўтар адной з першых[1] публікацый пра мастацкую спадчыну Тараса Шаўчэнкі.
Галоўныя навукова-літаратурныя працы А. В. Прахава[2]:
- Критические исследования по истории греческого искусства. I. Описание древних памятников из Ксанфа, в Ликии. II. О композиции фронтонных групп Эгинского храма Афины (Санкт-Пецярбург, 1872),
- Критические наблюдения над памятниками древнего искусства. Зодчество древнего Египта (Санкт-Пецярбург, 1879),
- Киевское искусство X, XI и XII веков. Каталог выставки копий с памятников искусства в Киеве Х, XI и XII веков, исполненных Паховым (Санкт-Пецярбург, 1883),
- артыкул аб Мікеланджэла Буанароці («Вестник Европы», 1875),
- нататкі ў рымскім часопісе «Annali dell Istituto di corrispondenza archeologica» за 1872—1874 гг.
і інш.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 31. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
- ↑ Прахов Адриан Викторович Архівавана 5 сакавіка 2016. // НЭС РОССИИ, 2014. (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 31. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Спасылкі
правіць- Прахов Адриан Викторович (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- М. А. Коростовцев, С. И. Ходжаш Адриан Викторович Прахов (1846—1916) (руск.)
- Прахов Адриан Викторович Архівавана 5 сакавіка 2016. // НЭС РОССИИ, 2014. (руск.)
- Адриан Викторович Прахов, (1846−1916), историк искусства, археолог и художественный критик Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)