Мікалаеў
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Мікала́еў (укр.: Миколаїв) — горад на поўдні Украіны, на сутоках рэчак Паўднёвы Буг і Інгул. Адміністрацыйны цэнтр Мікалаеўскай вобласці, Жаўтнэвага і Мікалаеўскага раёнаў.
Населены пункт
Мікалаеў
|
Знаходзіцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Праз горад праходзяць аўтамабільная дарога еўрапейскага значэння E58: Вена — Браціслава — Кашчыцэ — Ужгарад — Бая-Марэ — Ясі — Кішынёў — Адэса — Мікалаеў — Марыупаль — Растоў-на-Доне, а таксама рэгіянальны аўтамабільны шлях Кіраваград — Мікалаеў. Вузел чыгуначных ліній на Адэсу, Херсон, Снігураўку, Далінскую. Аэрапорт.
У 1399 годзе вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў на месцы сучаснага Мікалаева горада Вітаўку як памежную фартэцыю Вялікага Княства Літоўскага.[1]
Гісторыя
правіцьВітаўка
правіцьСтаражытная гісторыя мясцовасці, дзе цяпер знаходзіцца Мікалаеў, звязаная з падзеямі ў паўднёвай частцы сучаснага горада — Вітаўцы. Уласна сваю назву гістарычная мясцовасць атрымала ад вялікага князя літоўскага Вітаўта, які ўзвёў тут у 1399 годзе Вітаўтаўскі замак (фартэцыю) і мытню для кантролю гандлю з татарамі.
Пазней, пасля экспансіі Турцыі, назва горада ўскладнілася турэцкім словам «гамані», якое мае значэння «лазня», «купальня», «фантан».
Згодна з Кючук-Кайнарджыйскім мірным дагаворам 1774 года гэтыя землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, назва Вітальд-Гамані была скарочаная і прыстасавана да расійскай і ўкраінскай моў — Вітаўка. У 1789 годзе Вітаўку перайменавалі ў Богаяўленскае (з 1938 года — Кастрычніцкае, з 1962 года — Жаўтнэвае).
Мікалаеў
правіцьУ 1789 годзе князь Рыгор Пацёмкін непадалёк ад Вітаўкі, на паўвостраве пры сутоках Інгул і Паўднёвага Буга, заснаваў флоцкі і карабельны горад. Першым грамадзянінам Мікалаева быў прадпрымальнік, ваенны дзеяч і будаўнік М. Фалееў. Менавіта ордар № 1065 ад 9 верасня 1789 года для яго і ёсць першай дакументальнай згадкай сучаснай назвы горада:
Фабераву дачу называць Спаскім, а Вітаўку — Богаяўленскім, а новую верф, якая ўзводзіцца на Інгуле — горадам Мікалаевам... |
Існуе версія, што горада атрымала сваю назву ў гонар перамогі расійскіх войск 1788 годзе падчас узяцця турэцкай фартэцыі Ачакаў, якая супала з Днём Св. Мікалая.[2]
Будаваўся горад паводле спецыяльна складзенага расійскім архітэктарам І. Старовым плану — з простымі вуліцамі і кварталамі правільнай формы. Жыццё Мікалаева цалкам падпарадкоўвалася суднабудаванню і флоту. Амаль сто гадоў тут знаходзіўся штаб Чарнаморскага флоту. Падчас губернатарства А. Грэйга ў 1-й траціне XIX ст. у Мікалаеве ўпершыню паспрабавалі пабудаваць вадаправод, на вуліцах з’явіўся брук, азеляненне.
У 1862 годзе ў горадзе адкрыўся камерцыйны порт, што паслужыла штуршком да пераўтварэння Мікалаева ў значны эканамічны і гандлёвы цэнтр. Ужо ў канцы XIX ст. Мікалаеўскі порт займаў трэцяе месца пасля Пецярбургу і Адэсы па аб’ёмах гандлю з замежнымі дзяржавамі, а паводле экспарту збожжа, галоўнымі пастаўнікамі якога былі стэпавыя губерні, — першае месца ў Расійскай імперыі.
У 1918 годзе ў Мікалаеве знаходзіліся хаўрусныя войскі гетмана П. Скарападскага. Савецкая ўлада на Мікалаеўшчыне ўстаноўлена толькі ў 1920 годзе. У часы галадамору 1932—1933 гадоў у Мікалаеве, як вялікім прамысловым асяродку, прымаліся пэўныя захады па барацьбе з бедствам, тады як сяляне вобласці засталіся без дапамогі і цярпелі ад голаду.[3]
З 1942 да 28 сакавіка 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У паваенны час Мікалаеў стаў адным з найбольшых цэнтраў суднабудавання ў СССР.
Геаграфія
правіцьМікалаеў размяшчаецца на поўдні Украіны, у межах Прычарнаморскай нізіны.
Места знаходзіцца каля Бугскага ліману на сутоках рэчак Паўднёвы Буг і Інгул, у сухастэпавай зоне.[4]
Клімат Мікалаева ўмерана-кантынентальны, засушлівы, стэпавы, з гарачым сонечным летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпература студзеня складае −3 °C, зіма мяккая, маласнегавая, з частымі адлігамі, зменлівая, адлігі змяняюцца пахаладаннямі. Уначы замаразкі практычна штодзень.
На клімат горада значна ўплывае размешчанае паблізу Чорнае мора. У сувязі з гэтым сакавік і красавік параўнальна халодныя, а восень параўнальна цёплая.
Лета спякотнае, сонечнае, сярэдняя тэмпература ліпеня складае 22 °C, пры паступленні гарачага паветра з Сахары, які добра выграваецца ўлетку ва ўмовах яснага неба тэмпература нярэдка даходзіць і да +40 °C у цені. На працягу апошніх гадоў, з прычыны глабальнага пацяплення тэмпература дасягала вельмі высокіх для поўдня Украіны значэнняў.
Сярэднегадавая колькасць ападкаў 450—500 міліметраў. Выпаральнасць дасягае амаль 1000 міліметраў ападкаў у рок. У сувязі з гэтым клімат Мікалаева і вобласці вельмі засушлівы. Ападкі выпадаюць даволі раўнамерна, але галоўным чынам у летні перыяд пасля навальніц і ўзімку ў выглядзе снегу
Насельніцтва
правіцьЭканоміка
правіцьУ структуры прамысловасці Мікалаева галоўнае месца займае машынабудаванне і металаапрацоўка, сярод якіх асабліва вылучаюцца галіны суднабудавання і энергетычнага машынабудавання.
Прамысловыя прадпрыемствы горада забяспечваюць да 50 % аб’ёмаў прадукцыі суднабудавання Украіны, звыш 90 % дзяржаўнай вытворчасці газавых турбін, 80 % гліназёму.
Апроч цяжкай, у месце развітая харчовая прамысловасць (асаблівы ўзрост якой адбыўся пасля 1991 года дзякуючы замежным інвестыцыям) — так, ува Украіне і за яе межамі нязменная папулярнасцю карыстаецца прадукцыя ТАА «Сандора», ЗАТ «Лакталіс-Украіна», піўзавода «Янтар» і інш.
Найбольшыя мікалаеўскія прадпрыемствы:
- Акцыянерная холдынгавая кампанія «Чарнаморскі суднабудаўнічы завод» (найбольшае суднабудаўнічае прадпрыемства ва Украіне і адно з магутнейшых у Еўропе);
- дзяржаўнае прадпрыемства «Суднабудаўнічы завод імя 61 камунара»;
- ААТ «Дамен Шыпьярдс Акіян» (суднабудаўнічая кампанія);
- «Мікалаеўскі гліназёмны завод» (найбольшы вытворца гліназёму ў Еўропе);
- Мікалаеўскі авіярамонтны завод «НАРП»;
- дзяржаўнае прадпрыемства «Мікалаеўскі марскі гандлёвы порт»;
- піўзавод «Янтар»;
- ЗАТ «Лакталіс-Україна»;
- ТАА «Сандора».
Асвета
правіцьТурыстычная інфармацыя
правіцьУ Мікалаеве знаходзіцца адзін з найлепшых ва Украіне і найвядомейшых у Еўропе заапаркаў. У горадзе дзейнічае шэраг музеяў, у тым ліку мастацкі музей імя Васіля Верашчагіна.
Да ліку прыкметных архітэктурна-гістарычных помнікаў горада належаць:
- Абсерваторыя Чарнаморскага флоту (1827) — цяпер гэта Мікалаеўская астранамічная абсерваторыя;
- Афіцэрскі сход (1824);
- Кафедральны сабор Каспераўскай іконы Маці Божай (1908) УПЦ Кіеўскага патрыярхату;
- Кафедральны Свята-Раства-Багародзіцкі сабор (1800—1828) УПЦ Маскоўскага патрыярхату;
- Касцёл Св. Іосіфа (1886);
- Лютэранская кірха (1852);
- Штаб камандуючага Чарнаморскім флотам (1793) — цяпер гэта Музей суднабудавання і флоту;
- Яхт-клуб (1904).
Галерэя
правіць-
Кафедральны Свята-Раства-Багародзіцкі сабор
-
Кафедральны сабор Каспераўскай іконы Маці Божай
-
Капліца Св. Мікалая
-
Усіхсвяцкая царква
-
Штаб камандуючага Чарнаморскім флотам
-
Справа ўдалечыні — гарадскі тэатр
-
У цэнтры горада
-
Лютэранская кірха
Гарады-сябры
правіцьВядомыя асобы
правіць- Мікола Аркас (1853—1909) — украінскі гісторык і кампазітар.
- Юрый Байко-Блахін (1909—2002) — украінскі літаратуразнавец.
- Іосіф Васілевіч Бертэнсон (1833—1895) — расійскі ўрач, гігіеніст, доктар медыцыны, тайны саветнік.
- Фёдар Брадыхін (1831—1904) — расійскі астраном.
- Пімен Рыгоравіч Калеснікаў (1906—1996) — Герой Савецкага Саюза.
- Валерый Аляксандравіч Кучынскі (1947—2016) — спявак (лірычны барытон).
- Ганна Рыгораўна Лісянская (1917—1999) — украінская і расійская актрыса тэатра і кіно.
- Сцяпан Макараў (1848—1904) — расійскі адмірал.
- Міхаіл Васільевіч Машчанка (1940—2012) — фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (1986), прафесар (1987).
Крыніцы
правіць- ↑ Добровольський О. А. Литовська топоніміка на Миколаївщині (XV ст.) [1](недаступная спасылка) // Наукові праці. Науково-методичний журнал. Випуск: 1, Том: 4. ISSN 1609-7742
- ↑ Nikołajew // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. S. 149
- ↑ Голодомор 1932—1933 років. Документи Державного архіву Миколаївської області свідчать [2] Архівавана 15 кастрычніка 2008. // Державний архів Миколаївської області
- ↑ Атлас. География Украины. 2001 год. 9 класс. Издательство «Освіта».
- ↑ Херсонская губерния (дополнение к статье) // Мікалаеў // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Николаев (центр Николаевской обл. УССР) // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ Николаев // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Договір про співробітництво між меріями міст Бурси (Туреччина) і Миколаєва (Україна) Архівавана 7 красавіка 2012.
- ↑ Договір про співробітництво між виконавчим комітетом міської ради м. Миколаїв (Україна) та мерією м. Галац (Румунія) Архівавана 17 жніўня 2011.
- ↑ Договір про встановлення партнерських стосунків на офіційному сайті Миколаївської міськради Архівавана 24 красавіка 2005.
- ↑ Протокол про дружбу та співробітництво між Москвою та Миколаєвом Архівавана 9 жніўня 2011.
- ↑ Угода про співробітництво між адміністрацією міста Петрозаводська (Республіка Карелія, Росія) та виконавчим комітетом Миколаївської міської Ради (Україна) Архівавана 25 сакавіка 2012.
- ↑ Угода між Адміністрацією Санкт-Петербурга Російської Федерації та виконавчим комітетом Миколаївської міської ради України про співробітництво в торгово-економічній, науково-технічній, гуманітарній і культурній галузях Архівавана 25 сакавіка 2012.
- ↑ Договір про встановлення партнерських стосунків на офіційному сайті Миколаївської міськради Архівавана 25 красавіка 2005.
- ↑ Угода між виконавчим комітетом Миколаївської міської ради (Україна) та Адміністрацію нового регіону Примор’я м. Тяньцзінь (Китайська Народна Республіка) про співробітництво в торгово-економічній, науково-технічній, гуманітарній і культурній галузях Архівавана 9 жніўня 2011.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Мікалаеўская гарадская рада Архівавана 16 жніўня 2012.