Пімен Рыгоравіч Калеснікаў

Пімен Рыгоравіч Калеснікаў (24 ліпеня 1906, Мікалаеў, Расійская імперыя — 26 лістапада 1996, Мінск, Беларусь) — удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944).

Пімен Рыгоравіч Калеснікаў
Дата нараджэння 24 ліпеня 1906(1906-07-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 1996(1996-11-26) (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў авіяцыя
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні

Біяграфія

правіць

Скончыў ваенна-тэарытычную (1933) і Арэнбургскую ваенную авіяцыйную школы лётчыкаў (1934). У Чырвонай Арміі з 1931 года. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на Волхаўскім, Паўднёвым, Заходнім, 1-м і 2-м Беларускім франтах.

Старшы штурман штурмавой авіяцыі маёр Калеснікаў вызначыўся ў 1944 годзе пры вызваленні Рагачова, Бабруйска, Мінска, Слоніма, ліквідацыі груповак праціўніка ў бабруйскім «катле». Да 1957 года ў Савецкай Арміі.

Памяць

правіць

У Мінску яго імя носіць вуліца (2000), мемарыяльная дошка на доме № 4.

Літаратура

правіць
  • Калеснікаў Пімен Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Т.7. — Мінск, 1998. — С. 463.
  • Колесников Пимен Григорьевич // Герои Советского Союза: краткий биографический словарь: в 2 т. — Т. 1. — М., 1987. — С. 696.