Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

юбілейны медаль

Юбіле́йны меда́ль «50 год Перамо́гі ў Вялі́кай Айчы́ннай вайне́ 1941—1945 гг.» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 14 сакавіка 1995 г.

Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца

1. Вайскоўцы і асобы вольнанаёмнага складу, якія прымалі ў шэрагах Узброеных Сіл СССР удзел у баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, партызаны Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі падполля, вайскоўцы і асобы вольнанаёмнага складу, якія служылі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны ва Узброеных Сілах СССР, асобы, якія ўзнагароджаны медалямі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» або «За перамогу над Японіяй», а таксама асобы, якія маюць пасведчанне да медаля «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» або пасведчанне ўдзельніка вайны;

2. працаўнікі тылу, узнагароджаныя за самаадданую працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны ордэнамі СССР, медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За працоўную доблесць», «За працоўную адзнаку», «За абарону Ленінграда», «За абарону Масквы», «За абарону Адэсы», «За абарону Севастопаля», «За абарону Сталінграда», «За абарону Кіева», «За абарону Каўказа», «За абарону Савецкага Запаляр'я», а таксама асобы, якія маюць знак «Жыхару блакаднага Ленінграда» або пасведчанне да медаля «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;

3. былыя вязні канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў перыяд Другой Сусветнай вайны.
Падставы ўзнагароджання У гонар перамогі савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Дата заснавання 14 сакавіка 1995
Статус уручаецца
Матэрыял Тампак
Старэйшая Medal of the Order of Parental Glory[d]
Малодшая юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне

правіць

Медаль прысуджаецца ў гонар перамогі савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца:

  • Вайскоўцы і асобы вольнанаёмнага складу, якія прымалі ў шэрагах Узброеных Сіл СССР удзел у баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, партызаны Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі падполля, вайскоўцы і асобы вольнанаёмнага складу, якія служылі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны ва Узброеных Сілах СССР, асобы, якія ўзнагароджаны медалямі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» або «За перамогу над Японіяй», а таксама асобы, якія маюць пасведчанне да медаля «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» або пасведчанне ўдзельніка вайны;
  • працаўнікі тылу, узнагароджаныя за самаадданую працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны ордэнамі СССР, медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За працоўную доблесць», «За працоўную адзнаку», «За абарону Ленінграда», «За абарону Масквы», «За абарону Адэсы», «За абарону Севастопаля», «За абарону Сталінграда», «За абарону Кіева», «За абарону Каўказа», «За абарону Савецкага Запаляр’я», а таксама асобы, якія маюць знак «Жыхару блакаднага Ленінграда» або пасведчанне да медаля «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;
  • былыя вязні канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў перыяд Другой Сусветнай вайны.