Глабальнае пацяпленне
Глаба́льнае пацяпле́нне — працэс паступовага павелічэння сярэднегадовай тэмпературы атмасферы Зямлі і Сусветнага акіяна.
Глабальнае пацяпленне | |
---|---|
Вывучаецца ў | кліматалогія |
Апісана на сайце | ipcc.ch (англ.) (фр.) (кіт.) (ісп.) (руск.) (ар.) |
Спрыяльным фактарам з’яўляецца | coal-fired power station[d] |
Handled, mitigated, or managed by | climate change adaptation[d][1] |
Код WordLift | data.thenextweb.com/tnw/… |
Процілегла | глабальнае пахаладанне |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Навуковае меркаванне, выказанае Міждзяржаўнай групай экспертаў па змене клімату (МГЭЗК) ААН, і непасрэдна падтрыманае нацыянальнымі акадэміямі навук краін «Вялікай васьмёркі», складаецца ў тым, што сярэдняя тэмпература на Зямлі ўзнялася на 1 °C у параўнанні з часам пачатку прамысловай рэвалюцыі (у 1850-х), і што «большай часткай пацяпленне, якое назіраецца ў апошнія 50 гадоў, выклікана дзейнасцю чалавека», у першую чаргу выкідам у атмасферу газаў, што выклікаюць парніковы эфект, такіх як вуглякіслы газ (CO2) і метан (CH4).
Вынікі, атрыманыя на кліматычных мадэлях, на якія спасылаецца МГЭЗК, кажуць, што ў XXI стагоддзі сярэдняя тэмпература паверхні Зямлі можа падвысіцца на велічыню ад 1 да 4 °C. Як чакаецца, пацяпленне і ўздым узроўню Сусветнага акіяна будуць працягвацца на працягу тысячагоддзяў, нават у выпадку стабілізацыі ўзроўню парніковых газаў у атмасферы. Гэты эфект тлумачыцца вялікай цеплаёмістасцю акіянаў.
Апроч падвышэння ўзроўню Сусветнага акіяна, падвышэнне глабальнай тэмпературы таксама выкліча змены ў колькасці і размеркаванні атмасферных ападкаў. У выніку могуць пачасціцца прыродныя катаклізмы, такія як паводкі, засухі, ураганы і іншыя, зменшыцца ўраджай сельскагаспадарчых культур і знікнуць шматлікія біялагічныя тыпы. Пацяпленне павінна, па ўсёй верагоднасці, павялічваць чашчыню і маштаб такіх з’яў.
Прычыны глабальнага пацяплення
правіцьІснуе навуковы кансэнсус, што бягучае глабальнае пацяпленне з тлумачыцца дзейнасцю чалавека.[2]
Кліматычныя сістэмы змяняюцца як у выніку натуральных унутраных працэсаў, гэтак і ў адказ на вонкавыя ўздзеянні, як антрапагенныя, гэтак і неантрапагенныя, пры гэтым геалагічныя і палеанталагічныя даныя паказваюць наяўнасць доўгачасовых кліматычных цыклаў, якія ў чацвярцічным перыядзе набылі форму перыядычных аблядненняў, прычым цяперашні час даводзіцца на міжледавікоўе (гл. мал.).
Прычыны такіх змен клімату застаюцца невядомымі, аднак сярод асноўных вонкавых уздзеянняў змены арбіты Зямлі (цыклы Міланковіча), сонечнай актыўнасці (у тым ліку і змены сонечнай нязменнай), вулканічныя выкіды і парніковы эфект. Паводле даных непасрэдных кліматычных назіранняў (змена тэмператур на працягу апошніх двухсот гадоў) сярэднія тэмпературы на Зямлі падвысіліся, аднак чыннікі такога падвышэння застаюцца прадметам дыскусій, але адным з найбольш шырока абмяркоўваных з’яўляецца антрапагенны парніковы эфект.
Выкіды парніковых газаў
правіцьПарніковы эфект быў выяўлены Жазефам Фур’е ў 1824 годзе і ўпершыню быў колькасна даследаваны Свантэ Арэніусам у 1896. Гэта працэс, пры якім паглынанне і выпусканне інфрачырвонага выпраменьвання атмасфернымі газамі выклікае награванне атмасферы і паверхні планеты.
На Зямлі асноўнымі парніковымі газамі з’яўляюцца: вадзяны пар (адказны за прыкладна 36-70 % парніковага эфекту, без уліку хмар), вуглякіслы газ (CO2) (9-26 %), метан (CH4) (4-9 %) і азон (3-7 %). Атмасферныя канцэнтрацыі CO2 і CH4 павялічыліся на 31 % і 149 % адпаведна ў параўнанні з пачаткам прамысловай рэвалюцыі ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Такія ўзроўні канцэнтрацыі дасягнуты ўпершыню за апошнія 650 тысяч гадоў — перыяд, датычна якога пэўныя даныя былі атрыманы з узораў палярнага лёду.
Вугальныя электрастанцыі, аўтамабільныя выхлапы, завадскія трубы і іншыя створаныя чалавецтвам крыніцы забруджвання разам выкідваюць у атмасферу каля 22 мільярдаў тон вуглякіслага газу і іншых парніковых газаў у год. Жывёлагадоўля, ужыванне ўгнаенняў, спальванне вугля і іншыя крыніцы даюць каля 250 мільёнаў тон метану ў год. Каля паловы ўсіх парніковых газаў, выкінутых чалавецтвам, засталося ў атмасферы. Каля трох чвэрцяў усіх антрапагенных выкідаў парніковых газаў за апошнія 20 гадоў выкліканы выкарыстаннем нафты, прыроднага газу і вугля. Большая частка астатняга выклікана зменамі ландшафту, у першую чаргу высечкай лясоў [1] Архівавана 3 студзеня 2004..
У карысць дадзенай тэорыі сведчаць і тыя факты, што назіранае пацяпленне больш значна: 1. узімку, чым улетку; 2. уначы, чым днём; 3. у высокіх шыротах, чым у сярэдніх і нізкіх. А таксама з’яўляецца фактам тое, што хуткае награванне пластоў трапасферы адбываецца на фоне не вельмі хуткага астуджэння пластоў стратасферы.
Іншыя тэорыі
правіцьЗмена сонечнай актыўнасці
правіцьБылі прапанаваны разнастайныя гіпотэзы, якія тлумачаць змены тэмпературы Зямлі адпаведнымі зменамі сонечнай актыўнасці.
У трэцяй справаздачы МГЭЗК сцвярджаецца, што сонечная і вулканічная актыўнасць можа растлумачыць палову тэмпературных змен да 1950 года, але іх агульны эфект пасля гэтага быў прыкладна роўны нулю[3]. У прыватнасці, уплыў парніковага эфекту з 1750 года, па ацэнцы МГЭЗК, у 8 раз вышэй уплыву змены сонечнай актыўнасці[4].
Пазнейшыя працы ўдакладнялі ацэнкі ўплыву сонечнай актыўнасці на пацяпленне пасля 1950. Тым не менш, высновы засталіся прыкладна тымі ж: «Лепшыя ацэнкі ўнёску сонечнай актыўнасці ў пацяпленне ляжаць у межах ад 16 % да 36 % унёску парніковага эфекту» («Ці недаацэньваюць мадэлі ўнёсак сонечнай актыўнасці ў апошнія змены клімату», Пітэр А. Скот і інш., «Journal of Climate», 15 снежня 2003).
Чаму глабальнае пацяпленне часам выклікае пахаладанне
правіцьГлабальнае пацяпленне зусім не азначае пацяпленне ўсюды і ў любы час. Такое пацяпленне адбываецца толькі калі асерадніць тэмпературу па ўсіх геаграфічных лакацыях і ўсім сезонам. Так, напрыклад, у якой-небудзь мясцовасці можа павялічыцца сярэдняя тэмпература лета і паменшыцца сярэдняя тэмпература зімы, гэта значыць клімат стане больш кантынентальным.
Паводле адной з гіпотэз, глабальнае пацяпленне выкліча спыненне ці сур’ёзнае паслабленне Гальфстрыму. Гэта выкліча істотнае змяншэнне сярэдняй тэмпературы ў Еўропе (пры гэтым тэмпература ў іншых рэгіёнах падвысіцца, але не абавязкова ва ўсіх), бо Гальфстрым выгравае кантынент за конт пераносу цёплай вады з тропікаў.
Паводле гіпотэзы кліматолагаў М. Юінга і У. Дона[5], у крыяэры[6] існуе вагальны працэс, у якім аблядненне (ледавіковы перыяд) спараджаецца пацяпленнем клімату, а дэгляцыяцыя (выйсце з ледавіковага перыяду)- пахаладаннем. Гэта тлумачыцца тым, што ў Кайназоі, які з’яўляецца крыяэрай, пры адтаванні ледзяных палярных шапак павялічваецца колькасць ападкаў у высокіх шыротах, што ўзімку прыводзіць да лакальнага падвышэння альбеда. Затым адбываецца змяншэнне тэмпературы глыбінных раёнаў кантынентаў паўночнага паўшар’я з наступным стварэннем ледавікоў. Пасля замярзання ледзяных палярных шапак, ледавікі ў глыбінных раёнах кантынентаў паўночнага паўшар’я, не атрымліваючы досыць падсілкоўвання ў выглядзе ападкаў, пачынаюць адтаваць.
Рэканструкцыя наступстваў
правіцьВялікае значэнне ў рэканструкцыі магчымых наступстваў сучасных ваганняў клімату мае ўзнаўленне прыродных умоў папярэдняга міжледавікоўя — Муравінскага, — што мела месца па заканчэнні Рыжскага (Дняпроўскага) абляднення. У максімальна цёплыя эпохі Мікулінскага міжледавікоўя тэмпература была на некалькі градусаў вышэй сучаснай (усталявана паводле даных ізатопных аналізаў астаткаў мікраарганізмаў і газавых уключэнняў у покрыўных ледавіках Антарктыды і Грэнландыі), межы прыродных зон былі зрушаны да поўначы на некалькі сотняў кіламетраў у параўнанні з сучаснымі. Падчас рэканструкцыі цяплейшых перыядаў сучаснага міжледавікоўя — так званага Кліматычнага оптымуму галацэну, што мела месца ад 6 да 5 тыс. гадоў назад, выяўлена наступнае. Сярэднегадовая тэмпература была на 2-3 градусы вышэй сучаснай, узровень Сусветнага акіяна быў на 5 метраў вышэй сучаснага, і межы прыродных зон таксама былі размешчаны паўночней сучасных (іх агульны план геаграфічнага распаўсюджванню прыкладна супадаў з Мікулінскім міжледавікоўем). З наяўных даных па палеагеаграфіі лагічна выказаць здагадку, што пры наступным росце тэмператур геаграфічная абалонка будзе трансфарміравацца аналагічны чынам. Гэта супярэчыць гіпотэзам пра пахаладанне поўначы Еўропы і Паўночнай Амерыкі і зрушэнне прыродных зон у гэтых рэгіёнах на поўдзень ад іх сучаснага становішча.
Узаемны ўплыў змены клімату і экасістэм пакуль дрэнна вывучаны. Застаецца незразумелым, узмацняюцца ці саслабляюцца эфекты глабальнага пацяплення ў выніку дзеяння прыродных механізмаў. Напрыклад, павелічэнне канцэнтрацыі вуглярода выклікае інтэнсіфікацыю фотасінтэзу раслін, што перашкаджае росту канцэнтрацыі. З іншага боку, рост плошчы засушлівых раёнаў змяншае перапрацоўку вуглякіслага газу[7].
Прагноз
правіцьУ дакладзе працоўнай групы міжурадавай камісіі па змене клімату (Шанхай, 2001 год)[8] дадзена сем мадэляў змены клімату ў XXI стагоддзі. Галоўныя высновы, зробленыя ў дакладзе, — працяг глабальнага пацяплення, які суправаджаецца:
- павелічэннем эмісіі парніковых газаў (хоць паводле некаторых сцэнароў да канца стагоддзя ў выніку дзеяння забарон на індустрыяльныя выкіды магчымы спад эмісіі парніковых газаў);
- ростам павярхоўнай тэмпературы паветра (да канца XXI стагоддзя магчыма ўзрастанне павярхоўнай тэмпературы на 6 °C);
- падвышэннем узроўню акіяна (у сярэднім — на 0,5 м за стагоддзе)
Да найбольш верагодных змен пагодных фактараў належаць:
- больш інтэнсіўнае выпадзенне ападкаў;
- больш высокія максімальныя тэмпературы, павелічэнне ліку гарачых дзён і памяншэнне ліку марозных дзён амаль ва ўсіх рэгіёнах Зямлі; пры гэтым у большасці кантынентальных раёнаў хвалі цеплыні стануць больш частымі;
- памяншэнне роскіду тэмператур.
Як следства пералічаных змен можна чакаць узмацненне вятроў і павелічэнне інтэнсіўнасці трапічных цыклонаў (агульная тэндэнцыя да ўзмацнення якіх адзначана яшчэ ў XX стагоддзі), павелічэнне частаты моцных ападкаў, прыкметнае пашырэнне раёнаў засухі.
Міжурадавая камісія вылучыла шэраг раёнаў, найбольш уразлівых да чаканай змены клімату[9]. Гэта раён Сахары, Арктыка, мега-дэльты Азіі, невялікія астравы.
Да негатыўных змен у Еўропе належаць павелічэнне тэмператур і ўзмацненне засух на поўдні (у выніку — памяншэнне водных рэсурсаў і памяншэнне выпрацоўкі гідраэлектраэнергіі, памяншэнне прадукцыі сельскай гаспадаркі, пагаршэнне ўмоў турызму), скарачэнне снежнага полага і адыход горных ледавікоў, павелічэнне рызыкі моцных паводак і катастрафічных паводак на рэках; узмацненне летніх ападкаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, павелічэнне частаты лясных пажараў, пажараў на тарфянішчах, скарачэнне прадуктыўнасці лясоў; узрастанне няўстойлівасці грунтоў у Паўночнай Еўропе. У Арктыцы — катастрафічнае памяншэнне плошчы покрыўнага абляднення, скарачэнне плошчы марскіх ільдоў, узмацненне эрозіі берагоў.
Некаторыя даследчыкі (напрыклад, П. Шварц і Д. Рэндэл[10]) прапануюць песімістычны прагноз, паводле якога ўжо ў першай чвэрці XXI стагоддзя магчымы рэзкі скок клімату ў неспадзяваны бок, прычым наступствам можа з’явіцца наступ новага ледавіковага перыяду працягласцю ў сотні гадоў.
Прадухіленне і адаптацыя
правіцьШырокі кансэнсус сярод вучоных-кліматолагаў адносна працягу росту глабальных тэмператур прывёў да таго, што шэраг дзяржаў, карпарацый і асобных людзей спрабуюць прадухіліць глабальнае пацяпленне, ці прыстасавацца да яго. Шматлікія экалагічныя арганізацыі выступаюць за прыняцце мер супраць змены клімату, галоўным чынам спажыўцамі, але таксама на муніцыпальным, рэгіянальным і ўрадавым узроўнях. Некаторыя таксама выступаюць за абмежаванне сусветнай вытворчасці выкапнёвых тыпаў паліва, спасылаючыся на непасрэдную сувязь паміж спальваннем паліва і выкідамі CO2.
На сёння асноўнім сусветным дагаворам па процідзеянню глабальнаму пацяпленню з’яўляецца Кіёцкі пратакол (узгоднены ў 1997, набыў моц у 2005), дадатак да Рамачнай канвенцыі ААН аб змене клімату. Падпісантамі пратакола з’яўляюцца больш за 160 краін свету, ён пакрывае каля 55 % агульнасусветных выкідаў парніковых газаў. Першы этап ажыццяўлення пратаколу скончыцца пад канец 2012 года, міжнародныя перамовы пра новую дагавор пачаліся ў 2007 годзе на востраве Балі (Інданезія), і яго канчатковае прыняцце чакаецца на канферэнцыі ААН у Капенгагене ў снежні 2009.
У 1980 годзе больш за 100 мільёнаў тон CO2 было выкінута ў атмасферу ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі, Еўропе, заходняй частцы СССР і буйных гарадах Японіі. Выкіды CO2 развітых краін у 1985 годзе склалі 74 % ад агульнага аб’ёму, а доля краін у стадыі развіцця склала 24 %. Навукоўцы мяркуюць, што да 2025-га года доля краін у стадыі развіцця ў вытворчасці вуглякіслага газу ўзрасце да 44 %[11]. У апошнія гады Расія і краіны былога СССР значна скарацілі выкіды ў атмасферу CO2 і іншых цяплічных газаў. Гэта першым чынам адбылося з-за змен у гэтых краінах, і падзеннем узроўню вытворчасці. Тым не менш, навукоўцы чакаюць, што напачатку дваццаць першага стагоддзя Расія дасягне ранейшых аб’ёмаў выкіду ў атмасферу цяплічных газаў.
У снежні 1997 года на сустрэчы ў Кіёта (Японія), прысвечанай глабальнай змене клімату, дэлегатамі з больш чым ста шасцідзесяці краін была прынята канвенцыя, якая абавязвае развітыя краіны скараціць выкіды CO2. Кіёцкі пратакол абавязвае трыццаць восем індустрыяльна развітых краін скараціць да 2008—2012 гадоў выкіды CO2 на 5 % ад узроўню 1990 года:
- Еўрапейскі саюз павінен скараціць выкіды CO2 і іншых цяплічных газаў на 8 %.
- ЗША — на 7 %.
- Японія — на 6 %.
Пратакол прадугледжвае сістэму квот на выкіды цяплічных газаў. Сэнс яе ў тым, што кожная з краін (пакуль гэта тычыцца толькі трыццаці васьмі краін, якія ўзялі на сябе абавязанне скараціць выкіды), атрымлівае дазвол на выкід вызначанай колькасці цяплічных газаў. Пры гэтым мяркуецца, што нейкія краіны ці кампаніі перавысяць квоту выкідаў. У такіх выпадках гэтыя краіны ці кампаніі змогуць купіць права на дадатковыя выкіды ў тых краін ці кампаній, выкіды якіх менш вылучанай квоты. Такім чынам мяркуецца, што галоўная мэта — скарачэнне выкідаў цяплічных газаў у наступныя 15 гадоў на 5 % — будзе выканана.
Існуе канфлікт і на міждзяржаўным узроўні. Такія краіны ў стадыі развіцця, як Індыя і Кітай, што маюць значны ўнёсак у забруджванне атмасферы цяплічнымі газамі, прысутнічалі на сустрэчы ў Кіёта, але не падпісалі дагавор. Краіны ў стадыі развіцця наогул з насцярожанасцю ўспрымаюць экалагічныя ініцыятывы індустрыяльных дзяржаў. Аргументы простыя:
- асноўнае забруджванне цяплічнымі газамі ажыццяўляюць развітыя краіны
- узмацненне жорсткасці кантролю на руку індустрыяльным краінам, бо гэта будзе стрымліваць эканамічнае развіццё краін у стадыі развіцця.
Крытыка тэорыі глабальнага пацяплення
правіцьКліматолагі згодныя з агульным сцвярджэннем, што сярэдняя тэмпература на планеце павялічылася за апошняе стагоддзе. Разам з тым, не ўсе пагаджаюцца, што гэта выклікана чалавечай дзейнасцю. На пасяджэнні Міжурадавай групы экспертаў па змяненні клімату (сістэма ААН) ў 2001 быў дасягнуты навуковы кансэнсус па пытанні глабальнага пацяплення:
- глабальная тэмпература павысілася ў параўнанні з 19 стагоддзем у сярэднім на 0,6± 0,2 °C і на 0,17 °C ў дзесяцігоддзе за апошнія 30 год;
- існуюць новыя моцныя пацвярджэнні таго, што да пацяплення, якое назіраецца ў апошнія 50 год, спрычынілася дзейнасць чалавека, у прыватнасці, выкіды дыяксіду вугляроду і метану;
- калі выкіды працягнуцца, пацяпленне таксама працягнецца: прагназуецца рост тэмпературы на 1,4—5,8 °C за перыяд 1990—2100.
Дацкі эколаг і эканаміст Бёрн Ломбарг лічыць, што глабальнае пацяпленне мае не гэткі пагрозлівы характар, як гэта малююць некаторыя спецыялісты і паўтараюць за імі журналісты. «Тэма пацяплення перагрэта» — кажа ён. Дэталёва погляды Ломбарга выкладзены ў кнізе «Астудзіце! Глабальнае пацяпленне. Скептычнае кіраўніцтва».[12]
Лічбы і факты
правіцьАдным з найбольш навочных працэсаў, датычных глабальнага пацяплення, з’яўляецца раставанне ледавікоў. За апошнія паўстагоддзя тэмпература на паўднёвым захадзе Антарктыкі, на Антарктычным паўвостраве, узрасла на 2,5 °C. У 2002 годзе ад шэльфавага ледавіка Ларсена плошчай 3250 км² і таўшчынёй звыш 200 метраў, што знаходзіцца на Антарктычным паўвостраве, адшчапіўся айсберг плошчай звыш 2500 км², што фактычна азначае разбурэнне ледавіка. Увесь працэс разбурэння заняў усяго 35 дзён. Да гэтага ледавік заставаўся стабільным на працягу 10 тысяч гадоў, з канца апошняга ледавіковага перыяду. На працягу тысячагоддзяў магутнасць ледавіка памяншалася паступова, але ў другой палове XX стагоддзя хуткасць яго раставання істотна ўзрасла. Раставанне ледавіка выклікала выкід вялікай колькасці айсбергаў (звыш тысячы) у мора Уэдэла [13].
Руйнуюцца і іншыя ледавікі. Так, улетку 2007 ад шэльфавага ледавіка Роса адшчапіўся айсберг даўжынёй 200 км і шырынёй 30 км; крыху раней, увесну 2007 года, ад антарктычнага мацерыка адшчапілася ледзяное поле даўжынёй 270 км і шырынёй 40 км. Скопішча айсбергаў перашкаджае выйсцю халодных вод з мора Роса, што выклікае парушэнне экалагічнага балансу (адным са следстваў, напрыклад, з’яўляецца пагібель пінгвінаў, якія страцілі магчымасць дасягнуць звыклых крыніц харчавання з-за таго, што лёд у моры Роса трымаўся даўжэй звычайнага).
Адзначана паскарэнне працэсу дэградацыі вечнай мерзлаты. З пачатку 1970-х гадоў тэмпература шматгадовамерзлых грунтоў у Заходняй Сібіры падвысілася на 1,0 °C, у цэнтральнай Якутыі — на 1-1,5 °C. На поўначы Аляскі з сярэдзіны 1980-х гадоў тэмпература верхняга пласта мерзлых парод павялічылася на 3 °C.[14]
У перыяд з 1960 па 2018 гг. назіраўся значны рост сярэдняй тэмпературы паверхні мора ў глабальным маштабе. А з 1993 па 2018 гг. узровень мора ў свеце ў сярэднім штогод падымаўся на 3,15 ± 0,3 мм, у 2018 годзе гэты паказчык дасягнуў максімуму. У перыяд з 1980 па 2018 гады ўзровень вады ў прыбярэжных марскіх акваторыях Кітая штогод павялічваўся ў сярэднім на 3,3 міліметра[15].
Зноскі
- ↑ https://www.worldwildlife.org/stories/what-s-the-difference-between-climate-change-mitigation-and-adaptation
- ↑ https://www.ipcc.ch/ar6-syr/
- ↑ http://www.grida.no/climate/ipcc_tar/wg1/450.htm Архівавана 31 кастрычніка 2007.
- ↑ http://www.grida.no/climate/ipcc_tar/wg1/251.htm#tab611 Архівавана 1 снежня 2007.
- ↑ Кірыла Яськоў, «Гісторыя Зямлі і жыцця на ёй: Ад хаосу да чалавека Архівавана 25 чэрвеня 2008.». — М.: НЦ ЭНАС, 2004. — 312 з — 10 000 экз. ISBN 5-93196-477-0
- ↑ Рэжымы глабальнага цеплапераносу:
- крыяэра — кантынентальны клімат на сушы, у спалучэнні з цёплымі акіянамі. Што тлумачыцца становішчам мацерыкоў у экватарыяльнай зоне, якая выклікае тое, што ў гідрасферы ажыццяўляецца цеплаперанос з экватарыяльнай зоны ў высокія шыроты (напрыклад Гальфстрым), у выніку чаго ў атмасферы ў палярных шыротах развіваюцца антыцыклоны, а мусонныя дажджы не даходзяць да высокіх шырот.
- тэрмаэра — роўны цёплы клімат на сушы (напрыклад у Юрскім перыядзе), у спалучэнні з аналогам кантынентальнага клімату для акіянаў. Што тлумачыцца адсутнасцю мацерыкоў у экватарыяльнай зоне, якая выклікае тое, што ў гідрасферы не ажыццяўляецца цеплаперанос з экватарыяльнай зоны ў высокія шыроты, у выніку чаго глабальны цеплаперанос ажыццяўляецца атмасферай, а не акіянамі, і як следства ў палярных шыротах адсутнічаюць антыцыклоны, а мусонныя дажджы даходзяць да высокіх шырот, выраўноўваючы клімат на сушы.
- ↑ Роля наземных экасістэм у злучэнні парніковых газаў: пытанняў больш чым адказаў
- ↑ Дзейнасць сістэмы ААН у галіне змены клімату
- ↑ Агляд вынікаў дзейнасці Працоўнай групы II Міжурадавай групы экспертаў па змене клімату (МГЭЗК)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 6 красавіка 2009.
- ↑ Shwartz P., Randall D. An Abrupt Climate Change Scenario Архівавана 25 лістапада 2010.
- ↑ Reporting on Climate Change, pp.14-15
- ↑ Бёрн Ломбарг. Астудзіце! Глабальнае пацяпленне. Скептычнае кіраўніцтва = Cool It: The Skeptical Environmentalist's Guide to Global Warming / Т. Пасмураў. — Піцер Прэс ТАА, 2008. — 202 с. — (Сусветны бестселер). — 4 000 экз. — ISBN 978-5-388-00065-1.
- ↑ Навіны навукі: разбурэнне шэльфавых ледавікоў Антарктыды — прамая пагроза экалагічнаму балансу планеты
- ↑ Глабальнае пацяпленне і раставанне вечнай мерзлаты: ацэнка рызык для вытворчых аб’ектаў ТЭК РФ Архівавана 26 кастрычніка 2009.
- ↑ zviazda.by
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- 20.11.2008. «Прыватны Карэспандэнт»: В. Харытонаў. Арктыка растае Архівавана 28 ліпеня 2011.
- 3.05.2008. «Рэха Масквы»: Навукоўцы выявілі яшчэ адно магчымае негатыўнае наступства глабальнага пацяплення — у сусветным акіяне памяншаецца ўтрыманне кіслароду
- Навукоўцы прадраклі Зямлі катаклізмы: Група вучоных з ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі выявіла, што канцэнтрацыя вуглякіслага газу ў атмасферы перасягнула «кропку незвароту» і зараз нават рэзкае скарачэнне выкідаў не зможа ўсцерагчы насельніцтва Землі ад глабальных катаклізмаў
Парталы
правіць- Міжурадавая група экспертаў па змене клімату Архівавана 5 лютага 2009.
- Агульнадаступны інфармацыйны партал «Глабальная змена клімату»
- Пагроза парніковай катастрофы
Справаздачы, даклады
правіць- Справаздачы Міжурадавай групы экспертаў па змене клімату Архівавана 16 лютага 2009. (руск.)
- Какорын А. О., Кураеў С. Н. Агляд дакладу Нікаласа Стэрна «Эканоміка змены клімату». WWF, GOF. — М.: WWF Расіі, 2007 Архівавана 28 ліпеня 2011.
Артыкулы і кнігі
правіць- А. Сяргееў, Глабальнае пацяпленне, або Высокі градус палітыкі // Вакол свету, 2006 № 7
- Івашчанка А. В., Змена клімату і змена цыклаў звароту парніковых газаў у сістэме атмасфера-літасфера-гідрасфера — зваротныя сувязі могуць значна ўзмацніць парніковы эфект.Архівавана 5 лютага 2012.
- А. В. Паўлаў, Г. Ф. Гравіс. Вечная мерзлата і сучасны клімат // GEO.WEB.RU
- Раставанне вечнай мерзлаты вядзе да выкіду ў атмасферу метану
- Б. Лучкоў. Гады наступныя (клімат і надвор’е XXI стагоддзя) // Навука і жыццё, 2007 № 10
- «Астудзіце! Глабальнае пацяпленне. Скептычнае кіраўніцтва», Бёрн Ломбарг, 2007 год, ISBN 978-5-388-00065-1
Міжнародныя дагаворы
правіць- Рамачная канвенцыя ААН аб змене клімату — афіцыйны сайт (на англійскай, іспанскай і французскай мовах)
- Рамачная канвенцыя ААН пра змену клімату // Сайт ААН (руск.)
- Кіёцкі пратакол да Рамачнай канвенцыі ААН пра змену клімату // Сайт ААН (руск.)
Іншае
правіць- Глабальнае пацяпленне: факты, гіпотэзы, каментары Архівавана 6 лютага 2012.
- Глабальнае пацяпленне без забабонаў Архівавана 14 лютага 2014.
- Надвор’е: Глабальнае пацяпленне, праграма «Спецыяльны карэспандэнт» Аляксандра Хабарава // Канал Расія
- Эксперымент па размеркаваным мадэляванні клімату ў XXI стагоддзі Архівавана 20 студзеня 2009.