Геаграфічны ландшафт

(Пасля перасылкі з Дынаміка ландшафтаў)

Геаграфічны ландшафт — адносна аднародны ўчастак геаграфічнай абалонкі, які адрозніваецца заканамерным спалучэннем яе кампанентаў, а таксама комплексаў ніжэйшага таксанамічнага рангу (урочышчаў, фацый), адзін з відаў геасістэм. Вывучае геаграфічны ландшафт ландшафтазнаўства. Ландшафт — найбольш агульны цэласны аб’ект аховы прыроды.

Паняцце

правіць

Паняцце геаграфічны ландшафт трактуюць:

Геаграфічны ландшафт даследуюць у З кірунках: узаемадзеянне сукупнасці кампанентаў прыродных комплексаў па вертыкальных сувязях (горныя пароды, рэльеф, глебы, падземныя і паверхневыя воды, расліннасць, жывёльны свет, клімат); марфалагічная структура (урочышчаў, фацый і інш. дробных узаемазвязаных комплексаў унутры геаграфічнага ландшафту) і гарызантальная будова (сістэмы іерархічна супадпарадкаваных ландшафтных комплексаў, якія дазваляюць праводзіць класіфікацыю геаграфічнага ландшафту і ландшафтнае раянаванне; паслядоўная змена стану геаграфічнага ландшафту ў часе.

Тыпалагізацыя

правіць

У наш час большасць прыродных геаграфічных ландшафтаў трансфармаваны ў антрапагенны ландшафт. Паводле функцыянальнага выкарыстання адрозніваюць геаграфічныя ландшафты: сельска-гаспадарчы, лесагаспадарчы, прамысловыя, гарадскія, рэкрэацыйныя, запаведныя і інш.

Геаграфічныя ландшафты Беларусі адносяцца да аднаго тыпу — усходне-еўрапейскі (мяшана-лясны), унутры якога вылучаюць падтыпы: барэальны падтаежны (мяшана-лясны) і суббарэальны палескі (шыракаліста-лясны).

Стан ландшафта

правіць

Стан ландшафта — гэта прасторава-часовая аднастайнасць, вылучаемая па крытэрыях захавання складу і суадносіны сістэмаўтваральных элементаў і кіроўных працэсаў ландшафта. Стан уяўляе сабой больш ці менш працяглыя атрэзкі існавання ландшафта, якія характэрызуюцца вызначанымі свойствамі структуры ландшафта (яго складовых частак і працэсаў).

Кожнае прыроднае або антрапагеннае ўздзеянне можна разглядаць як адпраўную кропку наступных дынамічных траекторый геакомплекса[1].

Па працягласці можна адрозніць унутрыгадавыя і шматгадовыя станы.

Сукупнасць станаў і змен ПТК утварае працэсы дынамікі і развіцця ландшафтаў.

Дынаміка ландшафтаў

правіць

Дынаміка ландшафтаў — сукупнасць працэсаў змен ландшафтаў, пры якім колькасныя змены пераходзяць у якасныя. Дынаміка можа быць выпадковай і заканамернай, зварачальнай и незварачальнай, прагрэсіўнай і рэгрэсіўнай, аднаўленчай, эвалюцыйнай і г.д. Працэс дынамікі рэалізуецца праз стан і змены ландшафтаў.

Блізкае паняцце развіццё ландшафтаў, якое уяўляе сабой незварачальную, накіраваную і заканамернае змену прыродна-тэрытарыяльнага комплекса, якая абумоўлена ўзаемадзеяннем унутраных і знешніх фактараў. Развіццё таксама рэалізуецца праз стан і змены ландшафта.

Існуюць шэраг пунктаў гледжання на суадносіны паняццяў дынамікі і развіцця ландшафтаў:

  1. Дынаміка ландшафтаў — гэта рух пераменных станаў у межах аднаго інварыянта. Працэсы, якія яе выклікаюць у шмат якіх выпадках зварачальныя. Развіццё звязана са зменай структуры ландшафта (геасістэмы). Гэты пастулат прапанаваны В. Б. Сачавай і падтрыманы А. Г. Ісачэнкай, А. А. Крауклісам, А. А. Макунінай і інш.
  2. Дынаміка — гэта змены, якія носяць зварачальны характар (звычайна цыклічны) (А. Г. Ісачэнка)
  3. Паняцця дынамікі і развіцця тоесныя (В. І. Арлоў, Ф. Н. Мількоў).
  4. Дынаміка — гэта любыя змены ў ландшафце а развіццё — толькі накіраваныя, заканамерныя і незварачальныя (І. І. Мамай).

Да прычын дынамікі ландшафтаў адносяць

  • знешнія: абмен рэчывам і энергіяй з суседнімі ландшафтамі, уздзеянне чалавека, энергія Сонца, атмасферная цыркуляцыя эндагенныя праявы;
  • унутраныя: патокі рэчыва і энергіі паміж кампанентамі самога ландшафта.

Зноскі

  1. Зональные типы биомов России: антропогенные нарушения и естественные процессы восстановления экологического потенциала ландшафтов / под ред. К. М. Петрова. — СПб., 2003. — 246 с.

Літаратура

правіць