Асінаўскае балотабалота ў Беларусі, у Дубровенскім і часткова Аршанскім раёнах Віцебскай вобласці.

Пераважна вярховага (64 %) і нізіннага (34 %) тыпаў, на водападзеле рэк Дняпро і Заходняя Дзвіна. Пл. 5,4 тыс. га, у межах прамысловага пакладу 3,2 тыс. га. Глыбіня торфу да 6,8 м, сярэдняя 2,2 м. Першапачатковыя запасы 12,8 млн т. На 1,4 тыс. га выяўлены адклады сапрапелю. Асушаныя ўчасткі часткова пад сенажаццю і ворывам, месцамі пад лесам. 2 пясчаныя астравы, на адным — аграгарадок Асінторф.

ЛітаратураПравіць