Выміранне
Выміранне — з'ява ў біялогіі і экалогіі, якая заключаецца ў знікненні (смерці) усіх прадстаўнікоў вызначанага біялагічнага віду або таксона. Выміранне можа мець натуральныя або антрапагенныя прычыны. Пры асоба частых выпадках вымірання біялагічных відаў за кароткі прамежак часу звычайна гавораць пра масавае выміранне.
Выміранне | |
---|---|
Вывучаецца ў | speciation and extinction[d], population dynamics[d] і history of life[d] |
Handled, mitigated, or managed by | захаванне[d][1] |
Процілегла | відаўтварэнне[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Найбуйнейшыя выміранні ў гісторыі Землі
правіць- 440 млн гадоў назад — Ардовікска-сілурыйскае выміранне — знікла больш за 60 % марскіх беспазваночных;
- 364 млн гадоў назад — Дэвонскае выміранне — колькасць марскіх арганізмаў скарацілася на 50 %;
- 251,4 млн гадоў назад — «Вялікае» пермскае выміранне, самае масавае выміранне з усіх, якае прывяло да знікнення больш 95 % усіх жывых істот;
- 199,6 млн гадоў назад — Трыясавае выміранне — у выніку якога вымерла, сама меней, палова вядомых цяпер відаў, якія жылі на Зямлі ў той час;
- 65,5 млн гадоў назад — Мел-палеагенавае выміранне — апошняе масавае выміранне, якое знішчыла шостую частку ўсіх відаў, у тым ліку і дыназаўраў.
Прычыны вымірання
правіцьВіды выміраюць, калі іх нараджальнасць на працягу перыяду не здольна кампенсаваць іх смяротнасць. Прычыны вымірання:
- колькасць папуляцыі (у жывёл, якія размножваюцца толькі ў групах, напрыклад вандроўны голуб)
- генетычная разнастайнасць
- працягласць жыцця (смерць перад дасягненнем палавой спеласці)
- драпежнікі
- канкурэнцыя з іншымі відамі жывёл на адной і той жа жыццёвай прасторы
- напады паразітаў (новыя хваробы)
- катастрофы
- змены навакольнага асяроддзя