Глабальнае пахаладанне
Глабальнае пахаладанне — працэс паступовага астывання Зямлі; гіпотэза, якая пастулюе глабальнае астуджэнне паверхні Зямлі і яе атмасферы аж да яе абледзянення.

Гіпотэза ніколі не мела істотнай навуковай падтрымкі, аднак на яе карысць гавораць некаторыя публікацыі ў навуковай і навукова-папулярнай прэсе пра цыклічнасць ледавіковых перыядаў і трэнд зніжэння сярэднегадавой тэмпературы, які назіраўся з 1940-х да пачатку 1970-х.
Цяпер большае распаўсюджанне ў навуковых колах мае гіпотэза глабальнага пацяплення, гэта значыць павышэння тэмпературы Зямлі.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Глабальнае пахаладанне