Кіёцкі пратакол — міжнароднае пагадненне, прынятае ў Кіёта (Японія) у снежні 1997 года ў дадатак да Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату (РКЗК). Яно абавязвае развітыя краіны і краіны з пераходнай эканомікай скараціць ці стабілізаваць выкіды парніковых газаў.[1]

Кіёцкі пратакол
Дата падпісання 11 снежня 1997
Месца падпісання
Бакі Антыгуа і Барбуда, Аргенціна, Аўстралія, Аўстрыя, Бельгія, Балівія, Бразілія, Балгарыя, Канада, Чылі, Кітай, Коста-Рыка, Харватыя, КубаЧэхія
Мова чэшская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Удзельнікі Кіёцкага пратаколу па стане на снежань 2011 года,
     Краіны, якія падпісалі і ратыфікавалі пагадненне      Краіны дадатку I & II      Краіны, якія падпісалі, але не ратыфікавалі пратакол      Краіны, якія яшчэ не прынялі рашэння      Краіны, якія выйшлі з канвенцыі

Дэталі пагаднення правіць

Перыяд падпісання пратаколу адкрыўся 16 сакавіка 1998 года і завяршыўся 15 сакавіка 1999 года.

Колькасныя абавязацельствы правіць

Кіёцкі пратакол стаў першым глабальным пагадненнем аб ахове навакольнага асяроддзя, заснаваным на рыначным механізме рэгулявання — механізме міжнароднага гандлю квотамі на выкіды парніковых газаў. Першы перыяд ажыццяўлення пратаколу пачаўся 1 студзеня 2008 года і доўжыўся пяць гадоў да 31 снежня 2012 года, пасля чаго, як чакаецца, на змену яму прыйдзе новае пагадненне.

Краіны Дадатку B Пратакола вызначылі для сябе колькасныя абавязацельствы па абмежаванні або скарачэнні выкідаў на перыяд з 1 студзеня 2008 года па 31 снежня 2012 года. Мэта абмежаванняў — зменшыць у гэты перыяд сукупны сярэдні ўзровень выкідаў 6 тыпаў газаў (вуглякіслы газ, метан, фторвуглевадароды, фторвугляроды, закіс азоту, гексафтарыд серы) на 5,2 % у параўнанні з узроўнем 1990 года.

Асноўныя абавязацельствы ўзялі на сябе індустрыяльныя краіны:

Краіны ў стадыі развіцця, уключаючы Кітай і Індыю, абавязацельстваў на сябе не бралі.

Механізмы гнуткасці правіць

Пратакол таксама прадугледжвае так званыя механізмы гнуткасці:

  • гандаль квотамі, пры якой дзяржавы ці асобныя гаспадарчыя суб'екты на яго тэрыторыі могуць прадаваць ці купляць квоты на выкіды парніковых газаў на нацыянальным, рэгіянальным ці міжнародным рынках;
  • праекты сумеснага ажыццяўлення — праекты па скарачэнні выкідаў парніковых газаў, якія выконваюцца на тэрыторыі адной з краін Дадатку I РКЗК цалкам або часткова за кошт інвестыцый іншай краіны Дадатку I РКЗК;
  • механізмы чыстага развіцця — праекты па скарачэнні выкідаў парніковых газаў, якія выконваюцца на тэрыторыі адной з краін РКЗК (звычайна якая развіваецца), якая не ўваходзіць у Дадатак I, цалкам або часткова за кошт інвестыцый краіны Дадатку I РКЗК.

Механізмы гнуткасці былі распрацаваны на 7-ы Канферэнцыі бакоў РКЗК (COP-7), якая адбылася ў канцы 2001 года ў Маракешы (Марока), і зацверджаны на першай Сустрэчы бакоў Кіёцкага пратакола (MOP-1) у канцы 2005 года.

MOP-1, Манрэаль правіць

 
Пленарная зала 11-й канферэнцыі бакоў РКЗК

Першая сустрэча бакоў Кіёцкага пратакола адбылася ў Манрэалі (Канада) з 28 лістапада па 9 снежня 2005 года. Яна стала адначасова адзінаццатай Канферэнцыяй бакоў РКЗК (COP-11 — англ.: Conference of Parties to the UNFCCC). Таму з фармальнага пункта гледжання ў Манрэалі паралельна праходзілі два мерапрыемствы: COP-11 і COP/MOP-1.

MOP-2, Найробі правіць

Другая сустрэча бакоў Кіёцкага пратакола (КП) — КС-12/СС-2 і дванаццатая Канферэнцыя бакоў РКЗК адбыліся ў Найробі (Кенія). Важных рашэнняў па пытаннях клімату падчас гэтых сустрэч прынята не было.

MOP-3, Балі правіць

Трэцяя сустрэча бакоў Кіёцкага пратакола і адначасова Трынаццатая Канферэнцыя бакоў Рамачнай Канвенцыі ААН аб змяненні клімату прайшла з 3 па 14 снежня 2007 года.

Краіны, якія ўдзельнічаюць у падпісанні пратакола правіць

Па стане на 25 лістапада 2009 Пратакол быў ратыфікаваны 192 краінамі свету (на гэтыя краіны сукупна прыпадае 63,7 % агульнасусветных выкідаў). Прыкметным выключэннем з гэтага спісу з'яўляюцца ЗША.[2]

Краіны, якія падпісалі пратакол правіць

Абсалютная большасць, практычна ўсе краіны.

Краіны, якія падпісалі, але не ратыфікавалі пратакол правіць

ЗША

Краіны, якія не падпісалі пратакол правіць

Афганістан, Андора, Ватыкан, Заходняя Сахара

Краіны, якія выйшлі з пратакола правіць

Канада[3]

Будучыня пратакола правіць

У 2011 годзе на канферэнцыі ААН па змене клімату ў Дурбане была дасягнута дамоўленасць аб падаўжэнні дзеяння Кіёцкага пратакола да прыняцця новага пагаднення, хоць, па ацэнцы «Гардыян», верагодна, што толькі краіны ЕС і некаторыя іншыя будуць удзельнічаць у падоўжаным пратаколе[4].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць