До́ха (араб. الدوحة‎‎, папярэдняя назва — Біда) — горад, сталіца Катара. Размешчана на ўсходнім узбярэжжы паўвострава Катар у Персідскім заліве.

Горад
Доха
араб. الدوحة‎‎
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1850
Першая згадка
Плошча
132 км²
Вышыня цэнтра
0 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
339 847 чалавек (2004)
Шчыльнасць
2574 чал./км²
Часавы пояс
Доха на карце Катара
Доха (Катар)
Доха
Доха (Катар)
Доха

Колькасць жыхароў каля 340 тысяч. Буйнейшы горад Катара.

З даўніны важны порт, але хуткія цячэнні і каралавыя рыфы раней перашкаджалі заходу вялікіх караблёў. Горад цалкам знішчаны ў 1867 годзе падчас вайны з Бахрэйнам. У 1916 годзе брытанцы вызначылі Доху як сталіцу свайго пратэктарату. Калі Катар атрымаў незалежнасць, горад стаў сталіцай дзяржавы. Доха значна змянілася пасля пачатку прамысловай распрацоўкі радовішч нафты і прыроднага газу. Цяпер гэта сучасная горад з вялікім портам здольным прымаць акіянскія караблі, ёсць міжнародны аэрапорт.

У Досе размешчаны Катарскі ўніверсітэт і кампус бізнес-школы HEC Paris.

Спасылкі правіць