Павел Васілевіч Самойлаў

Павел Васілевіч Самойлаў (руск.: Павел Васильевич Самойлов; 1866-1931) — рускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі (1923).

Павел Васілевіч Самойлаў
Repin Samoylov.JPG
Род дзейнасці акцёр
Дата нараджэння 11 (23) ліпеня 1866
Месца нараджэння
Дата смерці 16 красавіка 1931(1931-04-16) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Васіль Васілевіч Самойлаў
Узнагароды і прэміі
Заслужаны артыст РСФСР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Належаў да знакамітай акцёрскай сям’і Самойлавых. Сын Васіля Васілевіча Самойлава (ад шлюбу з М. А. Бібікавай, па сцэне Спорава). На сцэне з 1888 года (дэбютаваў у Пецярбургу пад прозвішчам Спораў): антрэпрызы М. М. Барадая, А. М. Дзюкава; тэатры ў Казані, Кіеве, Харкаве, Растове-на-Доне, Маскве (1891—1893, Тэатр Корша). У 1904—1905 гадах у Тэатры В. Ф. Камісаржэўскай (Пецярбург). У 1900—1904 і 1920—1924 гадах — у трупе Александрынскім тэатра (Ленінградскі тэатр драмы імя А. С. Пушкіна).

Граў ролі: Гамлет, Хлестакоў (Рэвізор М. В. Гогаля), Карандышаў (Беспасажніца А. Н. Астроўскага), Жадаў («Прыбытковае месца» А. М. Астроўскага), Фердынанд (Падступства і каханне Ф. Шылера), Незнамаў (Без віны вінаватыя А. М. Астроўскага), Чацкі (Гора ад розуму А. С. Грыбаедава), Старыцын («Прафесар Старыцын» Л. М. Андрэева), Той («Той, хто атрымлівае аплявухі» Л. М. Андрэева), Арбенін (Маскарад М. Ю. Лермантава), Урыэль Акоста («Урыэль Акоста» К. Ф. Гуцкова), Освальд («Прывіды» Генрыка Ібсена), Астраў (Дзядзька Ваня А. П. Чэхава), Штарк («Канцлер і слесар» А. В. Луначарскага; 1923).

Памёр 16 красавіка 1931 года ў Ленінградзе. Пахаваны на Новадзявочых могілках, у 1936 годзе перапахаваны (з перанясеннем помніка) у сямейнай магіле з бацькам і яго першай жонкай, балерынай С. І. Самойлавай на Ціхвінскіх могілках (Некропаль майстроў мастацтваў) Свята-Троіцкай Аляксандра-Неўскай лаўры.

ЛітаратураПравіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1