Мікалай Рыгоравіч Рубінштэйн

Мікалай Рыгоравіч Рубінштэйн (руск.: Никола́й Григо́рьевич Рубинште́йн, 1835, Масква — 1881, Парыж, пахаваны ў Маскве) — расійскі піяніст, дырыжор, педагог і музычна-грамадскі дзеяч.

Мікалай Рыгоравіч Рубінштэйн
Род дзейнасці кампазітар, піяніст, дырыжор, музычны педагог
Дата нараджэння 2 (14) чэрвеня 1835[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 (23) сакавіка 1881[1][2][…] (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Праваслаўная Царква
Бацька Grigory Romanovich Rubinstein[d]
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучань Тэадора Кулака (фартэпіяна). Скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1855). У гады вучобы актыўна выступаў з канцэртамі. Музыкант-асветнік, як і яго брат А. Р. Рубінштэйн, актыўна выступаў за развіццё прафесійнай музычнай адукацыі ў Расіі. У 1860 годзе па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам Рубінштэйна арганізавана Маскоўскае аддзяленне Рускага музычнага таварыства, удзельнічаў як дырыжор і саліст ў яго сімфанічных і камерных канцэртах. У тым жа годзе адкрыў Музычныя класы, на аснове якіх ў 1866 годзе створана Маскоўская кансерваторыя (быў яе дырэктарам і прафесарам да канца жыцця). Адзін з яскравых піяністаў і дырыжораў 19 стагоддзя, Рубінштэйн быў нтэрпрэтатарам і прапагандыстам творчасці П. І. Чайкоўскага (першы выканаўца шэрагу яго фартэпіянных і сімфанічных твораў; пад кіраўніцтвам Рубінштэйна адбылася 1-я пастаноўка оперы «Яўген Анегін» сіламі вучняў кансерваторыі). Чайкоўскі прысвяціў Мікалаю Рубінштэйну сваё фартэпіяннае трыа «Памяці вялікага артыста» (1882).

Зноскі