Міхаіл Сямёнавіч Шчэпкін
Міхаіл Сямёнавіч Шчэпкін (17 лістапада 1788, с. Краснае, Абаянскі павет, Курская губерня — 23 жніўня 1863) — рускі акцёр; заснавальнік рэалізму ў рускім сцэнічным мастацтве.
Міхаіл Сямёнавіч Шчэпкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 (17) лістапада 1788 ці 1788[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 (23) жніўня 1863 ці 1863[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Дзмітрый Міхайлавіч Шчэпкін[d] і Мікалай Міхайлавіч Шчэпкін[d] |
Прафесія | тэатральны акцёр, акцёр |
Гады актыўнасці | з 1805 |
Тэатр | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ прыгонных. Дэбютаваў у 1805 годзе ў Курскім тэатры. З 1816 года ў Харкаўскім, з 1818 года ў Палтаўскім вольных тэатрах. У 1822 годзе атрымаў вольную. З 1823 года ў Маскоўскім тэатры (з 1825 года Малы тэатр). Сцвярджаў асветнае, грамадскае значэнне тэатра, патрабаваў падапарадкавання ўсяго творчага працэсу агульнай ідэі. Імкнуўся да натуральнасці гульні, распрацоўваў прынцыпы мастацтва пераўвасаблення.
Яго імя носіць Вышэйшае тэатральнае вучылішча ў Маскве.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 6. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).