Беларус (карціна)

карціна

Беларус — карціна Ільі Яфімавіча Рэпіна, напісаная алеем у 1892 годзе ў Здраўнёве.

Ілья Рэпін
Беларус. 1892
Белорус
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 102 × 71,5 см
Дзяржаўны Рускі музей, Расія
(інв. Ж-4009)

Перадгісторыя стварэння

правіць

У суседняй са Здраўнёва вёсцы Сахарава жыла шматдзетная сям’я. Старэйшага сына звалі Сідарам. У дзяцінстве ён захварэў, на твары выступілі нарывы, якія не ўдавалася вылечыць. Маці Сідара пасля наведвання мясцовай знахаркі намазала сынаў твар ртуццю. Відавочна, ад пары ядавітага метала хлопец аслеп. У 1892 годзе, прыкладна праз 10 год, зрок без аніякага лячэння вярнуўся. Гэтая гісторыя разышлася па ваколіцах. Рэпін захацеў пабачыць Сідара.[1]

Гісторыя стварэння і далейшы лёс

правіць

Карціна напісана летам 1892 года за тры дні.

Рэпін пісаў пра сваю мадэль:

  За ракой, насупраць нас, жыў селянін Сідар Шавура, ён пазіраваў мне, стоячы на паветры перад акном маёй майстэрні. Шавуры - сям'я з некалькіх братоў і сясцёр. Сідар, як старэйшы брат, ўспадкаваў старшынство пасля смерці бацькі; дом жа быў заможны, прыстойны ... са слоў меншага брата, Сідар ведаў на памяць шмат вершаў Лермантава, Пушкіна і гучна з пачуццём спяваў іх нават у поле і па дарозе[2]  

.

На сённяшні дзень карціна захоўваецца ў Рускім музеі Санкт-Пецярбурга.

Карціна на паштовай марцы

правіць
 
Сядзіба Рэпіна ў Здраўнёва на паштовай марцы Беларусі

31 кастрычніка 1994 года Белпошта выпусціла марку-счэпку з выявай карціны наміналам 1000х2 беларускіх рублёў. № маркі каталога Рэспубліцы Беларусь — 82-82[3], № каталога Michel 76-77.

Крыніцы

правіць
  1. А. М. Падліпскі. Здраўнёва: тут жыў І. Я. Рэпін. Мн, «Полымя», 1995, С.10
  2. Шишанов В. А. К истории коллекции работ Репина в Витебском областном краеведческом музее
  3. Каталог Белпошты Архівавана 31 кастрычніка 2015.

Спасылкі

правіць