Бухарскае ханства
Бухарскае ханства — дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў 16-18 стагоддзях. Заснавана ўзбекскім ханам Мухамедам Шэйбані на месцы былой дзяржавы Цімурыдаў. Названа Бухарскім ханствам у канцы 16 стагоддзя, калі сталіцу з Самарканда перанеслі ў Бухару. Значна ўзмацнілася пры Абдуле-хане II, заваявала Ташкент, Фергану, Харэзм, Герат. У час дынастыі Аштарханідаў (1599—1753) прыйшло ў заняпад, выкліканы войнамі з Іранам і Хівінскім ханствам. У 1740 годзе Бухарскае ханства заваяваў іранскі шах Надзір. Пасля яго смерці да ўлады прыйшлі прадстаўнікі дынастыі Мангыт.
незалежнае ханства | |
Бухарскае ханства | |
---|---|
узб.: Buxoro xonligi | |
|
|
|
|
Сталіца | Бухара |
Мова(ы) | узбекская, персідская |
Афіцыйная мова | персідская і чагатайская мова |
Рэлігія | іслам, суніты, Naqshbandi[d] і суфізм |
Насельніцтва | 3 млн.(1600), 5 млн.(1897); таджыкі, фарсіваны, узбекі, туркмены, бюхары, казахі |
Форма кіравання | тэакратыя і абсалютная манархія |
Пераемнасць | |
< Дзяржава Цімурыдаў | |
Дуранійская імперыя > | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бухарскае ханства