Урал Тансыкбаеў

узбекскі савецкі мастак

Урал Тансыкба́еў[6] (узб.: Oʻrol Tansiqboyev; 1 (14) студзеня 1904[7][8][9] — 18 красавіка 1974) — узбекскі савецкі мастак казахскага паходжання, Народны мастак СССР (1963), правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1958).

Урал Тансыкбаеў
узб.: Oʻrol Tansiqboyev
Фатаграфія
Дата нараджэння 1 (14) студзеня 1904[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 красавіка 1974(1974-04-18)[2][4][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, сцэнограф
Жанр жывапіс, графіка і сцэнаграфія
Вучоба
Уплыў Іван Сілыч Гарушкін-Саракапудаў[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Ташкенце. Скончыў сямігодку і працаваў на заводзе. У 1924—1928 гадах вучыўся ў студыі пры Музеі мастацтваў у Ташкенце. У 1928—1929 годзе вучыўся ў Пензенскім мастацка-педагагічным тэхнікуме ў І. С. Гарушкін-Саракапудава. З 1930 года жыў пераважна ў Ташкенце[10].

Памёр Урал Тансыкбаеў 18 красавіка 1974 года ў горадзе Нукус[9][7][8].

Творчасць правіць

Першыя карціны Урала Тансыкбаева былі паказаны ў клубе завода, на якім ён працаваў. У мастацкіх выстаўках у СССР і за мяжой пачаў прымаць удзел у 1929 годзе. Творчасці мастака ўласцівы эпічная манументальнасць кампазіцыі, танальнае вырашэнне колеравага ладу, рэалістычнасць. Пісаў пераважна пейзажы, прысвечаныя прыродзе і людзям Узбекістана.

Сярод твораў Урала Тансыкбаева: «Узбечка» (1928), «Барвяная восень» (1931), «Ружовы пейзаж з фігурай хлопчыка» (1933), «Таполі» (1934), «Аўтапартрэт» (1935), «Вясновыя працы» (1938), «Вясна» (1947), «Высакагорны сенакос» (1954), «Раніца на Кайракумскай ГЭС» (1957), «Ля мора» (1960), «Возера ў Маргузор» (1969), «На Чарвакскай будоўлі» (1970), «Мая песня» (1972), цыкл «Родны Узбекістан» (1971—1972) і іншыя. Аформіў першы казахскі балет «Калмакар і Мамын» В. В. Веліканава ў Казахскім акадэмічным тэатры оперы і балета. У 1952—1954 гадах выканаў пано ў павільёне Узбекскай ССР на ВДНГ СССР у Маскве.

Грамадская і дзяржаўная дзейнасць правіць

У 1932 годзе Урал Тансыкбаеў уваходзіў у склад арганізацыйнага камітэта Саюза мастакоў Узбекскай ССР і стаў яго членам і членам праўлення[9]. Старшыня праўлення Саюза мастакоў Узбекскай ССР у 1956—1960 гадах, член праўлення Саюза мастакоў СССР у 1957—1974 гадах, сакратар праўлення Саюза мастакоў СССР у 1957—1968 гадах[9]. У 1959—1972 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР[9].

Узнагароды і званні правіць

  • Заслужаны дзеяч мастацтваў Узбекскай ССР (1943)
  • Народны мастак Узбекскай ССР (1944)
  • Народны мастак СССР (1963)
  • Дзяржаўная прэмія Узбекскай ССР імя Хамзы (1973)
  • Ордэн Леніна (1964)
  • Тры ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1951, 1955, 1957)
  • Ордэн «Буюк хізматларі учун» (2001) — пасмяротна
  • Сярэбраны медаль Усесаюзнай мастацкай выстаўкі ў Маскве (1957)
  • Сярэбраны медаль на Сусветнай выстаўкі ЭКСПА-58 у Бруселі (1958)
  • Медалі
 
Бюст каля Алмацінскага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Урала Тансыкбаева
 
Блок паштовых марак Узбекістана
 
Дом-музей Урала Тансыкбаева  (руск.) ў Ташкенце

Зноскі правіць

  1. Ural Tansykbaev // http://en.isabart.org/person/137399 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б T. Kh. Starodub Ural Tansykbayev // Tansykbayev, Ural // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T083283
  3. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 15 мая 2024.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. а б Золотой фонд МГУ Праверана 15 мая 2024.
  6. БелЭн 2002.
  7. а б Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  8. а б ВСЭ 1976.
  9. а б в г д Тансыкбаев Урал Тансыкбаевич (1904—1974) (руск.) // Расійская акадэмія мастацтваў
  10. Тансыкбаев Урал Тансыкбаевич // Золотой фонд МГУ

Літаратура правіць

  • Тансыкба́еў Урал // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 426. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тансыкба́ев Урал // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 279. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)
  • Тансыкба́ев Урал // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 267. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)

Спасылкі правіць