Казахскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета імя Абая

оперны тэатр

Казахскі нацыянальны тэатр оперы і балета імя Абая (у 1934—2021 гадах — Казахскі дзяржаўны ордэна Леніна акадэмічны тэатр оперы і балета імя Абая Міністэрства культуры Казахскай ССР) — тэатр оперы і балета ў горадзе Алматы, адзін з вядучых оперных тэатраў Казахстана.

Казахскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета імя Абая
каз.: Абай атындағы Қазақ ұлттық опера және балет театры
Заснаваны 1934
Краіна
Размяшчэнне
Будынак
Сайт gatob.kz
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

1930 — 1950-я

правіць

У 1933 годзе ў горадзе Алматы была створана музычная студыя, якая складалася з пяцідзесяці акцёраў, дваццаці музыкаў сімфанічнага і дванаццаці чалавек нацыянальных аркестраў. У 1934 годзе яе пераўтварылі ў музычны тэатр[1][2]. Каля вытокаў новага тэатра стаялі работнікі Казахскага тэатра драмы (цяпер Казахскі дзяржаўны акадэмічны тэатр драмы імя М. А. Аўэзава)[3].

13 студзеня 1934 года пад эгідай музычнай студыі адбылося першае публічнае выкананне музычнай камедыі «Айман Шолпан» на лібрэта Мухтара Аўэзава. У склад твора ўвайшлі народныя песні і кюі, апрацаваныя Іванам Коцыкам. Гэта падзея лічыцца днём нараджэння Казахскага музычнага тэатра.[2]

Яўген Брусілоўскі стаў першым кампазітарам тэатра, які паклаў пачатак нацыянальнаму опернаму мастацтву Казахстана. Брусілоўскі стварыў оперы «Кыз-Жыбек  (руск.)» (1934), «Жалбыр» (1935), «Ер Таргын».[3]

З 1937 года тэатр называецца Казахскім тэатрам оперы і балета.[3] Дзякуючы абмену вопытам з артыстамі Куйбышаўскага (цяпер Самарскага) тэатра оперы і балета  (руск.) была арганізавана балетная трупа, якая ажыццявіла першыя пастаноўкі: «Капелія» Леа Дэліба (1937, балетмайстар Ю. П. Кавалёў), «Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага, балетмайстар Л. А. Жукаў).[4] У 1938 годзе таксама быў пастаўлены першы казахскі балет «Калкаман і Мамыр» Васіля Веліканава  (руск.).[2]

У 1941 годзе адбылося афіцыйнае адкрыццё новага будынка тэатра, якому ў 1945 годзе было прысвоена імя казахскага паэта, кампазітара і філосафа Абая Кунанбаева.[5]

У ваенныя і пасляваенныя гады значную долю сярод пастановак тэатра складаў нацыянальны рэпертуар. Знакавымі пастаноўкамі таго перыяду сталі оперы «Абай  (руск.)» Ахмета Жубанава і Латыфа Хамідзі  (руск.) (1944), «Біржан і Сара  (руск.)» Мукана Тулебаева (1946; 2-я рэд. — 1957), «Дударай» Я. Брусілоўскага (1953), а таксама ўйгурская опера «Назугум» Куддуса Кужам’ярава.[6]

У пачатку 1950-х гадоў у тэатры працаваў вядомы савецкі балетмайстар Міхаіл Майсееў  (руск.), які паставіў такія балеты, як «Чырвоны мак» Р. Гліэра, «Камбар і Назым» В. Веліканава. У сярэдзіне 1950-х гадоў балетмайстар Даурэн Абіраў  (руск.) ажыццявіў пастаноўку балетаў «Юнацтва  (руск.)» Міхаіла Чулакі (1952), «Бераг шчасця» Антоніа Спадавекія  (руск.) (1953), «Медны вершнік  (руск.)» Р. Гліэра (1955), «Шурале  (руск.)» Фарыда Яруліна  (руск.). У той жа час у тэатр прыйшоў Заурбек Райбаеў  (руск.), які стаў не толькі танцорам, але і пастаноўшчыкам шэрагу балетаў: «Шапэніяна» Міхаіла Фокіна на музыку Ф. Шапэна, «Балеро» М. Равеля, «Франчэска да Рыміні» П. І. Чайкоўскага, «Легенда пра белую птушку» Газізы Жубанавай (сумесна з Д. Абіравым) і інш.[4]

Народны артыст Казахскай ССР Газіз Дугашаў тройчы быў галоўным дырыжорам тэатра (1950—1951, 1956—1958 і 1969—1971), а ў прамежках працаваў у Маскве (Вялікі тэатр), Кіеве (Украінскі оперны тэатр) і Мінску (Беларускі оперны тэатр).[7]

У 1959 годзе тэатр узнагароджаны ордэнам Леніна.[8]

1960 — 2000-я

правіць

Галоўныя нацыянальныя пастаноўкі тэатра перыяду 1960-х гадоў — оперы «Камар-сулу» (1963, 2-я рэд. — 1982) Еркегалі Рахмадыева і «Айсулу» Сыдыка Мухамеджанава  (руск.) (1964, 2-я рэд. — 1973), балеты «Легенда» і «Хірасіма» Г. Жубанавай (абодва 1966).[6] У 1969 годзе З. Райбаевым  (руск.) на сцэне тэатра быў пастаўлены першы уйгурскі балет «Чын-Тамур» на музыку К. Кужам’ярава.[3]

У 1970-я гады вядомы дырыжор і пастаноўшчык, заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР Валерый Рутэр  (руск.) паставіў на сцэне тэатра імя Абая 15 опер і балетаў.[9] Іншыя вядомыя пастаноўкі гэтага перыяду — оперы «Алпамыс» (1973) Е. Рахмадыева, «Энлік і Кебек» (1975) Г. Жубанавай,[6] балеты «Спартак  (руск.)» Арама Хачатурана (балетмайстар З. Райбаеў), «Руская казка» М .Чулакі, «Аксак-кулан» A. Серкебаева  (руск.) (балетмайстар Мінтай Тлеубаеў  (руск.)), «Алія» Мансура Сагатава (балетмайстар Жанат Байдаралін).[4]

У 1980-я — 1990-я гады ў рэпертуары тэатра з’явіліся авангардныя балеты «Фрэскі» Цімура Мынбаева  (руск.) (балетмайстар З. Райбаеў), «Брат мой, Маўглі» А. Серкебаева, «Дама з камеліямі» на аснове музыкі з оперы «Травіята» Джузэпэ Вердзі, «Развітанне з Пецярбургам» на музыку Іагана Штрауса (балетмайстар М. Тлеубаеў). Іншыя новыя пастаноўкі балетаў 1990-х гадоў — «Мадам Батэрфляй» на музыку Г. Жубанавай (1996, балетмайстры Асамі Макі і Кіёза Meтанi, Японія), «Каракоз» (1991, балетмайстар Георгій Алексідзэ  (руск.)). У стылі мадэрн-балета і неакласіцызму вытрыманы пастаноўкі сясцёр Габасавых, «Космас душы» Альфрэда Шнітке і «Тэатр Масак» Франсіса Пуленка ў пастаноўцы Г. Туткібаевай.[4]

З чэрвеня 1995 па 13 снежня 2000 года ў тэатры была ажыццёўлена генеральная рэканструкцыя, якая захавала асноўны архітэктурны стыль — ампір, які спалучаецца з італьянскім класіцызмам і традыцыйнымі элементамі нацыянальнай формы ў архітэктуры Казахстана.[10]

19 снежня 2020 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан тэатру прысвоены статус «Нацыянальны».[11]

Будынак тэатра

правіць
 
Будынак тэатра на банкноце Казахстана наміналам 2000 тэнге (была ў звароце ў 2006—2016).

Будаўніцтва будынка пачалося ў 1936 годзе і было завершана ў 1941 годзе (архітэктары М. Круглоў, М. Прастакоў, Т. Басенаў  (руск.), В. Бычкоў, П. Паліванаў, мастакі В. Крошын, М. Цыўчынскі  (руск.), кансультант — акадэмік архітэктуры А. Шчусеў).[5] Першы спектакль у новым будынку адбыўся 7 лістапада 1941 года.[10]

Будынак вытрыманы ў стылі сталінскі ампір у спалучэнні з італьянскім класіцызмам і нацыянальнымі казахскімі элементамі. Пасля неаднаразовых перапрацовак праекта (1933—1941) у рэалізаваным варыянце насычаны арнаментаванымі формамі фасады будынка, які аб’ёмна-планіровачна і кампазіцыйна-пластычна нагадвае Александрынскі тэатр у Санкт-Пецярбургу (1816—1832 гг., архітэктар К. Росі).[12]

У 1971 годзе ў заходнім скверы тэатра быў устаноўлены бюст Джамбулу Джабаеву. Скульптар — народны мастак Казахстана Х. Наўрызбаеў  (руск.), архітэктар М. Мендзікулаў  (руск.). У скульптары — выява акына ў момант творчасці.[13]

У прылеглых да тэатра скверах таксама размяшчаюцца бюст Мухтара Аўэзава і фантаны.[14]

Вядомыя выканаўцы оперы

правіць

Вядомыя артысты балета

правіць
  • Шара Жыенкулава (1934—1940)
  • Аляксандр Селязнёў (1937—1945)
  • Інеса Манская (1945—1965)
  • Булат Аюханаў (1957—1959)
  • Людміла Рудакова (1965—1980)
  • Рамазан Бапаў (1966—1988)
  • Раўшан Байсеітава (1966—1986)
  • Ларыса Сычова (1974—1978)
  • Майра Кадырава (1976—1997)
  • Гульжан Туткібаева (1982—2002)
  • Сауле Рахмедава (1987—1989, 2009—2019)
  • Куралай Саркытбаева (1993—2006)
  • Лейла Альпіева (1995—1996) і (2000—2009)
  • Сержан Каукаў (1998—1999)
  • Досжан Табылды (2003—2005)
  • Фархад Бурыеў (2005—2017)
  • Гульвіра Курбанава (2004—ц.ч.)

Зноскі

  1. Алма-Ата. Энциклопедия / Гл. ред. Козыбаев М. К.. — Алма-Ата: Гл. ред. Казахской советской энциклопедии, 1983. — С. 512—513. — 608 с. — 60 000 экз.
  2. а б в Казахский театр оперы и балета / Л. В. Измайлова // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  3. а б в г Казахский театр драмы // Казахстан. Национальная энциклопедия. — Алматы: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — Т. III. — ISBN 9965-9746-4-0. (CC BY-SA 3.0)
  4. а б в г Казахский балет // Казахстан. Национальная энциклопедия. — Алматы: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — Т. III. — ISBN 9965-9746-4-0. (CC BY-SA 3.0)
  5. а б Е. Г. Малиновская. Театр эпохи строительства социализма. Н. А. Круглов (1883–1938) // Academia. Архитектура и строительство. — Российская академия архитектуры и строительных наук, 2017. — № 2. — С. 25—35. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2017.
  6. а б в Казахский театр оперы и балета / Л. В. Измайлова // Исландия — Канцеляризмы. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2008. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-343-9.
  7. Л. Григорьев, Я. Платек. Современные дирижёры. — М.: Советский композитор, 1969.
  8. Путеводитель по фондам советского периода. ЦГА РК. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 14 ліпеня 2014.
  9. Б. Г. Ерзакович. Казахский театр оперы и балета // Музыкальная энциклопедия / Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия; Советский композитор, 1974. — Т. 2. — 960 с.
  10. а б История театра. www.gatob.kz. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2020. Праверана 29 кастрычніка 2021.
  11. Театру оперы и балета имени Абая присвоили статус национального. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2021. Праверана 13 студзеня 2021.
  12. Д. Ш. Кузенбаев, К. И. Самойлов Своеобразие интерпретации традиций классической архитектуры Т. К. Басеновым в аспекте его значения для современного зодчества Казахстана // Global Science and Innovations 2019; Central Asia : материалы конференции. — 2019. — 18 сакавіка
  13. Жамбылу памятник-бюст // Казахстан. Национальная энциклопедия. — Алматы: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — Т. II. — ISBN 9965-9746-3-2. (CC BY-SA 3.0)
  14. Казахский государственный театр оперы и балета. Достопримечательности г. Алматы. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2016. Праверана 25 жніўня 2019.