Газіза Ахметаўна Жубанава

Газіза Ахметаўна Жубанава (каз.: Ғазиза Жұбанова;2 снежня 1927, урочышча Касуактам Акцюбінскай вобласці, Казахстан — 1993) — казахскі кампазітар. Народная артыстка Казахскай ССР (1973). Народная артыстка СССР (1981). Дзяржаўная прэмія Казахстана (1970).

Газіза Ахметаўна Жубанава
каз.: Ғазиза Жұбанова
Дата нараджэння 2 снежня 1927(1927-12-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 снежня 1993(1993-12-13)[1] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітарка, музычны педагог, дырэктарка, выкладчык, прафесар, кінакампазітар, публіцыстка
Жанры опера, балет, сімфонія і кантата
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў медаль «За працоўную адзнаку» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
народны артыст СССР Народны артыст Казахскай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзілася 2 снежня 1927 года (па іншых крыніцах — у 1928 годзе[2]) у сяле Жанатурмыс (цяпер — у Мугалжарскім раёне Акцюбінскай вобласці, Казахстан) у сям’і кампазітара Ахмета Жубанава. Паходзіць з роду шэкты племя алімулы Малодшага жуза.[3]

У 1949 годзе скончыла Дзяржаўнае музычнае вучылішча імя Гнесіных  (руск.) у Маскве, у 1954 годзе — Маскоўскую кансерваторыю па класе Ю. Шапорына.

З 1966 года выкладала ў Алма-Ацінскай кансерваторыі, з 1978 года — прафесар, у 1975—1987 гадах — яе рэктар. Сярод яе вучняў Алмас Серкебаеў, кампазітары Талеген Мухамеджанаў  (руск.), Куат Шыльдэбаеў, Адыль Бестыбаеў  (руск.), Актоты Райымкулава, Бейбіт Дальдэнбаеў, Алібі Мамбетаў, Азат Жаксылыкаў і іншыя.

У 1962—1968 гадах — старшыня праўлення Саюза кампазітараў Казахскай ССР, з 1962 — член праўлення Саюза кампазітараў СССР.

У 1966 годзе абіралася дэлегатам XXIII з’езда КПСС. У той жа час абіралася членам ЦК КП Казахстана  (руск.).

У 1988 годзе абіралася членам Савецкага фонду міласэрнасці. Была старшынёй казахстанскага аддзялення таварыства «СССР — Італія». На працягу многіх гадоў з’яўлялася членам праўлення Камітэта савецкіх жанчын  (руск.).

Памерла 13 снежня 1993 года ў Алма-Аце. Пахаваная на Кенсайскіх могілках  (руск.).

Сям’я правіць

Творчасць правіць

Сярод твораў: оперы «Енлік і Кебек» (1975), «Дваццаць восем» (1981), «Курмангазы» (разам з бацькам А. Жубанавым, 1987), балет «Легенда пра белую птушку» (1966); араторыі «Зара над стэпам» (1960), «Аральская быль» (1978), «Пісьмо Таццяны» (1983), «Палюбі чалавек чалавека» (1988); кантаты; сімфоніі «Жыгер» (1973), «Востраў Жанчын» (1983), сімфанічныя паэмы (1854, 1965); канцэрты для фартэпіяна (1986) і скрыпкі (1958) з аркестрам; камерна-інструментальныя творы; музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў.

Аўтар шматлікіх нарысаў і артыкулаў аб культуры, аб метадах навучання кампазітараў і метадах адлюстравання грамадскіх праблем у музычных творах. Выступала са сваімі публікацыямі на ўсесаюзных і міжнародных сімпозіумах у СССР, Італіі, Японіі і ў іншых краінах.

Зноскі

  1. а б в г д http://prabook.com/web/person-view.html?profileId=1036103 Праверана 3 чэрвеня 2017.
  2. ЖУБАНОВА Газиза Ахметовна. Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2017. Праверана 4 верасня 2014.
  3. Жауапты редакторлар:Филол.ғ.д., профессор А.Қ.Жұбанов, Филол.ғ.к., доцент С.Құлманов. ҰЛЫДАЛА ТҰЛҒАЛАРЫ: ҚҰДАЙБЕРГЕН ЖҰБАНОВ (каз.). termincom.kz. А.Байтұрсынұлы атындағы Тіл білімі институты (18 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2022. Праверана 28 мая 2020.

Літаратура правіць

  • Жубанава Газіза Ахметаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Бибиблиография обществоведов Казахстана. Алма-Ата: Наука, 1986.
  • Джумакова У. Р. Творчество Г. Жубановой в контексте национальной композиторской школы // Жизнь в искусстве. Композитор Газиза Жубанова. Алматы, 2003, с. 70-80
  • Жубанова Г. «Мир мой — музыка». Алматы, 1997,1 т. и 2 т.
  • Казахская музыкальная литература: 1920—1980 / Под ред. У.Джумаковой и А.Кетегеновой, 1995, 254 с.
  • Кетегенова А. С. О жизни и творческой деятельности Г. Жубановой // Жизнь в искусстве. Композитор Газиза Жубанова. Алматы, 2003, с.10-70
  • Кондаурова Е. Г. Симфонии Г. Жубановой и современные тенденции развития жанра // Жизнь в искусстве. Композитор Газиза Жубанова. — Алматы, 2003, с.117-125
  • Кузембаева С. А. Радиоопера «Курмангазы» А.и Г. Жубановых// Жизнь в искусстве. Композитор Газиза Жубанова. Алматы, 2003, с.184-191
  • Кузембаева С. А., Егинбаева Т. Ж. Лекции по истории казахской музыки. Алматы, 2005, с.271
  • Кузембаева С. А. Каждый день и вся жизнь (очерк о творчестве Г. А. Жубановой, в кн.: Счастливая судьба. Алма-Ата, 1975),
  • Кузембаева С. А.] Многогранный талант (к 70-летию А. К. Жубановой, «Вестник АН КазССР», 1976, № 7).